Выдавецтвы
Адысея - Гамер
Базавая цана:
towar niedostępny
ВЯЛІКАЕ ВЯРТАННЕ АДЫСЕЯ ЦЯПЕР ГУЧЫЦЬ ПА-БЕЛАРУСКУ.
ПЕРАД ВАМІ ПЕРШЫ ПОЎНЫ ПЕРАКЛАД ГАМЕРАЎСКАЙ «АДЫСЕІ» НА РОДНУЮ МОВУ !
«Адысея» — другі вядомы (напісаны пасля «Іліяды») эпічны твор Старажытнай Грэцыі і адзін з найвялікшых помнікаў сусветнай літаратуры. Аўтарства абедзвюх паэм традыцыя прыпісвае паўлегендарнаму песняру Гамеру, які, верагодна, жыў у VIII ст. да н. э.
Гэта гісторыя вяртання героя дадому пасля Траянскай вайны, поўная небяспечных прыгод, сустрэч з багамі і пачварамі, выпрабаванняў вернасці, розуму і чалавечай годнасці. На працягу амаль трох тысячагоддзяў «Адысея» застаецца адным з галоўных твораў еўрапейскай цывілізацыі.
Першы поўны пераклад паэмы на беларускую мову, ад пачатку і да канца выкананы гекзаметрам, здзейсніў Лявон Баршчэўскі. Выданне таксама змяшчае каментары, якія дапамогуць сучаснаму чытачу лепш зразумець твор і яго культурна-гістарычны кантэкст. «Адысея» па-беларуску — гэта магчымасць адкрыць адзін з найвялікшых твораў чалавецтва на роднай мове.
Nie ma jeszcze żadnych opinii, bądź pierwszy!