Выдавецтвы
451 градус паводле Фарэнгейта - Рэй Брэдберы
Базавая цана:
64,90 zł
towar niedostępny
ПАПЯРЭДНІ ЗАКАЗ
СТАРТ ПРОДАЖАЎ — 30 ВЕРАСНЯ
451° паводле Фарэнгейта — тэмпература, пры якой загараецца папера. І назва аднаго з самых вядомых раманаў Рэя Брэдберы, дзеянне якога разгортваецца ў змрочнай антыўтапічнай будучыні. І сёння яго пасыл гучыць найбольш актуальна.
Гай Монтэг — пажарнік. Яго праца — знішчаць самы забаронены тавар: друкаваныя кнігі, а разам з імі і дамы, у якіх іх хаваюць. Монтэг ніколі не задумваецца пра разбурэнне і спусташэнне, якія нясе яго праца. Штодня ён вяртаецца да свайго аднастайнага жыцця і жонкі Мілдрэд, якая цэлымі днямі бавіць час са сваёй тэлевізійнай «сям’ёй».
Але ўсё мяняецца, калі Монтэг знаёміцца з эксцэнтрычнай маладой суседкай Кларысай. Яна адкрывае яму мінулае, калі людзі не жылі ў страху, і паказвае сучаснасць, у якой на свет можна глядзець праз ідэі, схаваныя ў кнігах, а не праз бессэнсоўную балбатню з тэлевізара. І тады Монтэг пачынае сумнявацца ва ўсім, што дагэтуль лічыў непахіснай праўдай.
Пераклад — Наста Карнацкая
Nie ma jeszcze żadnych opinii, bądź pierwszy!