Knihauka. Беларускія кнігі
Koszyk
Zamknij
Перайсці ў каталог ZAMAWIAM
suma: 0,00 zł
Ulubione produkty
Lista ulubionych jest pusta.

Wybierz coś dla siebie z naszej aktualnej oferty lub zaloguj się, aby przywrócić dodane produkty do listy z poprzedniej sesji.

Пошук
Каталог
Выдавецтвы

Кніжны клуб з Альгердам Бахарэвічам - 28 жніўня

Ocena:
0
Цана: 75,00 zł

Базавая цана:

75.00
Найніжэйшая цана ў апошнія 30 дзён:
ilość egz.
Атрымаеце 1 пкт [?]
Атрымаеце 1 пкт [?]

towar niedostępny

Выдавецтва: Янушкевіч
Код (ISBN): 658

НОВЫ КНІЖНЫ КЛУБ!

ПАСЯДЖЭННЕ 28 ЖНІЎНЯ, ПЯТНІЦА

Некалькі дзён таму мы абвясцілі пра выхад 28 жніўня новага рамана Альгерда Бахарэвіча. Мы вырашылі скарыстацца гэтай добрай нагодай і, з ласкавай згоды аўтара, паэксперыментаваць з новымі формамі кніжнай прамоцыі.

За аснову мы ўзялі амерыканскую мадэль кніжных клубаў, якія з'яўляюцца актыўным элементам кніжнага рынку і індыкатарам чытацкіх інтарэсаў. Для выдавецтваў папярэднія заказы ад кніжных клубаў — важны сігнал пры вызначэнні накладу і маштабу прамоцыі той ці іншай кнігі. Мы хочам, каб кніжныя клубы на нашых прасторах сталі стымулам для росту цікавасці да кніг, дапамагалі ацэньваць чытацкі попыт і былі эфектыўным інструментам іх прасоўвання.

У нашым разуменні кніжны клуб — гэта не проста супольнасць бібліяфілаў або сустрэча людзей з агульнымі чытацкімі інтарэсамі. Гэта перадусім жывая дыскусія на роўных з удзелам аўтараў або экспертаў. Удзельнікі нашага клуба атрымаюць кнігу за два тыдні да пачатку продажаў і самога пасяджэння, каб паспець прачытаць новы твор, асэнсаваць яго, а пасля разам абмеркаваць. Гэта эксклюзіўная магчымасць стаць аднымі з першых чытачоў новай кнігі яшчэ да афіцыйнага старту продажаў.

Першыя сустрэчы Кніжнага клуба адбудуцца 27 і 28 жніўня ў варшаўскай кнігарні «Букіністка» — нашым добрым партнёры ў гэтай ініцыятыве. Пачатак а 18:30.

Колькасць удзельнікаў кожнай імпрэзы абмежаваная — 14 чалавек. Мы прадаём квіткі на мерапрыемства па 75 злотых (уключна VAT 23 %), каб пакрыць выдаткі на яго арганізацыю і візіт пісьменніка.

Абавязковыя ўмовы для ўдзелу:

  • Папярэдні заказ кнігі "Падземныя пераходы" на knihauka.com;
  • Забарона на спойлеры і любыя публікацыі, што раскрываюць змест кнігі, да 27 жніўня;
  • Згода на камунікацыю праз e-mail.

Кошт дастаўкі Cena nie zawiera ewentualnych kosztów płatności

Краіна дастаўкі:

Водгукі (0)

0 / 5
  • Водгукі Masz ten produkt?

    Nie ma jeszcze żadnych opinii, bądź pierwszy!

    Pokaż więcej
    Szablon Shoper Modern 3.0™ od GrowCommerce
    Sklep jest w trybie podglądu
    Pokaż pełną wersję strony
    Sklep internetowy Shoper.pl