Выдавецтвы
Яблычак - Сяргей Пясецкі
Базавая цана:
towar niedostępny
«Яблычак» — першы раман з «Менскай трылогіі» Сяргея Пясецкага, слыннага польска-беларускага празаіка. Аўтар з уласцівай яму каларытнасцю распавядае пра закрытае і поўнае таямніцаў зладзейскае асяроддзе Менска пачатку XX стагоддзя. Дзеянне ў рамане разгортваецца ранняй вясною 1918 года, калі Першая сусветная вайна пераўтварыла Менск у прыфрантавы горад, куды з усіх канцоў Еўропы і былой Расейскай імперыі з надзеяй хуткага заробку сцягнуліся злодзеі, прастытуткі і махляры.
Раман, які спалучае гумар і трагізм, апісвае зладзействы і ўнутраны свет злачынцаў, захапляе з першых старонак, трымаючы ў напружанні да апошняга сказа.
Пераклад - Віктар Шукеловіч.
Oceń Яблычак - Сяргей Пясецкі i pomóż innym w wyborze.
Сакавіты зрэз жыцця Менску тых часоў. Праз быт бандытаў больш даведаешся пра гістрыю Беларусі чым з якіх-колечы падручнікаў. Наркотыкі, рабункі, прастытуцыя, а галоўнае для аўтара - размовы а маралі, крывадушнасці, прычын, з якіх усё гэта выводзіцца. Раман часам горкі, не без чарнухі, але напэўна пакіне у памяці след. Раю пачытаць!