Выдавецтвы
Зорныя дзённікі - Станіслаў Лем
Базавая цана:
Свет прадстаўленых навукова-фантастычных апавяданняў, створаны легендарным польскім пісьменнікам, падкупляе арганічным спалучэннем гумару і філасофскіх разваг, сатыры і спроб разгадаць заведзены парадак рэчаў.
towar niedostępny
Пазнаёміцца з індыётамі, трапіць у часавыя петлі, зладзіць паляванне на курдля, даведацца, як бульба нападае на ракеты і што выйшла з плана па аптымізацыі гісторыі Зямлі, — усё гэта магчыма з "Зорнымі дзённікамі" Станіслава Лема. Разам з галоўным героем Іёнам Тіхім чытач можа адправіцца ў самыя незвычайныя касмічныя падарожжы. Свет прадстаўленых навукова-фантастычных апавяданняў, створаны легендарным польскім пісьменнікам, падкупляе арганічным спалучэннем гумару і філасофскіх разваг, сатыры і спроб разгадаць заведзены парадак рэчаў.
Станіслаў Лем (1921–2006) — сусветна вядомы польскі пісьменнік, які працаваў пераважна ў навукова-фантастычным жанры. У ягонай творчасці дамінавалі тры галоўныя тэмы: Космас, Жыццё і Розум, іх узнікненне і эвалюцыя. Мастацкая форма часта з’яўлялася асновай для філасофскіх разважанняў і схаванай пад гумарам крытыкі парадкаў у камуністычнай Польшчы. Творы Станicлава Лема — сапраўдныя жамчужыны навуковай фантастыкі. Яны перакладзены больш чым на 50 моў свету, іх агульны наклад склаў больш за 40 мільёнаў экзэмпляраў.
Oceń Зорныя дзённікі - Станіслаў Лем i pomóż innym w wyborze.
Маю гэтую кнiгу яшчэ у "беларускiм" выданнi, i вось аб чым увесь час ,з яе набыцця, хацеу запытацца : як атрымалася, што прозвiща Г.Г. у беларускiм перакладзе пачынаецца з лiтары"Т", калi нас у школе заусёды вучылi, што у беларускай мове няма мягкага "Т", ёсць толькi мягкае "Ц" : Тихи -- Цixi? Неяк гэта незразумела. Цi на прозвiшчы ды асаблiвыя iмёны гэта правiла, пры перакладзе, не распаусюджваецца? Дзякуй!