Выдавецтвы
Непрытомнасць - Уладзіслаў Наважылаў
Базавая цана:
towar niedostępny
РЭАЛЬНАСЦЬ МОЖНА ТРАКТАВАЦЬ ПА-РОЗНАМУ
Звычайна
чалавек ведае, у якім свеце жыве. Гарады стаяць на сваіх месцах, мінулае
застаецца ў мінулым, а будучыня яшчэ не надышла. І законы фізікі дзейнічаюць як
належыць.
Але
ўсё можа даць збой.
Знаёмы
горад становіцца анамаліяй, з лядоўні вылазіць славутасць і раіць як не
звар’яцець, дзіцячыя ўспаміны пераплятаюцца з гісторыяй Зямлі, у лялькавым
тэатры адбываецца Апакаліпсіс, а з музыкі складаецца Горад, дзе жывуць камі,
якія рыхтуюць свет да прыходу людзей
«Непрытомнасць»
— зборнік чатырох твораў Уладзіслава Наважылава (Lesley Knife), у якіх магічны
рэалізм, аўтаміфалогія і чорны гумар дапамагаюць даследаваць памяць, адзіноту,
час і чалавечыя адносіны з шэрай рэчаіснасцю.
І
нават калі навокал усё ляціць у тартарары, можна аджартавацца.
ЧАТЫРЫ СПОСАБЫ СТРАЦІЦЬ ГЛЕБУ ПАД НАГАМІ
«Непрытомнасць»
Чалавек
апынаецца ў амаль бязлюдным горадзе, які адначасова нагадвае Вільнюс, Гомель і
нешта зусім іншае. Побач дзіўны кот. З героем адбываюцца неверагодныя прыгоды,
а мінулае ўсё настойлівей умешваецца ў сучаснасць. Гісторыя пра памяць,
эміграцыю і спробы дамовіцца з рэальнасцю, якая ніколі не пойдзе на перамовы.
«Караблік»
Што
агульнага паміж дзіцячымі ўспамінамі пра піянерскі лагер пасля Чарнобыля і
архейскімі акіянамі Зямлі? Кароткая гісторыя, у якой асабісты час кальцуецца з
геалагічным, а мінулае перацякае ў сучаснае.
«Трыццаць тры разы па карку»
П'еро,
Арлекін, дзіўны востраў пасярод Сусветнага акіяна і лялечная камедыя, якая
нечакана ператвараецца ў касмічную катастрофу. Гратэскная храналогія Космасу,
ад Вялікага выбуху да апошняй цемры ў выкананні вобразаў дзяцінства.
«Там, дзе кружэлка заелася»
Смык,
гэта горад, у якім музыка складае тканіну рэальнасці. Горад, дзе жывуць камі, і
рыхтуюць свет да прыходу людзей. Аднойчы ў горадзе з’яўляюцца чалавечыя пачуцці
і гэта не можа не скончыцца добра.
Чатыры
розныя гісторыі, чатыры светы, чатыры спробы зразумець, што адбываецца з
чалавекам, калі звыклы парадак рэчаў перастае існаваць.
ШТО Ў ВЫНІКУ?
Гэтая
кніга не прапануе надзейных адказаў на галоўныя пытанні быцця. Мы нават не
ведаем, ці правільна сфармуляваныя самі пытанні.
У
яе свеце трагедыя можа абярнуцца фарсам. Тут можна сустрэць прывідаў мінулага,
заблукаць у музыцы, перажыць канец сусвету і ўсё адно застацца ў душы дзіцянём.
Аўтар
не раскладвае рэальнасць па паліцах, бо лічыць, што ўсё недамоўленае людзі
здольны зразумець самі.
Nie ma jeszcze żadnych opinii, bądź pierwszy!