Knihauka. Беларускія кнігі
Koszyk
Zamknij
Перайсці ў каталог ZAMAWIAM
suma: 0,00 zł
Ulubione produkty
Lista ulubionych jest pusta.

Wybierz coś dla siebie z naszej aktualnej oferty lub zaloguj się, aby przywrócić dodane produkty do listy z poprzedniej sesji.

Пошук
Каталог
Выдавецтвы

Паркер - Маціяс Гёрыц

Ocena:
0
Цана: 49,90 zł

Базавая цана:

49.90
Найніжэйшая цана ў апошнія 30 дзён:

Захапляльная гісторыя інтрыг, улады і кахання, якая даследуе непераадольную спакусу поспеху і ягонага кошту.

ilość egz.
Атрымаеш 0 пт [?]
Атрымаеш 0 пт [?]

towar niedostępny

Выдавецтва: Скарына
Код (ISBN): 9781915601681

У Паркера застаўся толькі тыдзень

Яго сябра, дасведчаны гулец на палітычнай сцэне Германіі, запрасіў яго стаць медыя-кансультантам і аўтарам прамоў для перспектыўнага маладога палітыка. Паркер прагне перамогі, яму патрэбны кантракт і грошы. Але больш за ўсё яму патрэбны новы пачатак.

Кніга Паркера пра коўчынг стала бестселлерам і прынесла яму сусветную рэпутацыю генія рыторыкі. Ён нават быў запрошаны паўдзельнічаць у прэзідэнцкай выбарчай кампаніі. Але з таго часу мінула багата гадоў, і цяпер ён перажывае свой пераломны момант. Так выглядае, што ён ніколі па-сапраўднаму не здолеў спыніцца і перавесці дыханне з таго моманту, як студэнтам з’ехаў у ЗША. Паркер – працоўны качэўнік з глабальнымі сувязямі — заўсёды гатовы кінуць усё і з’ехаць, калі нехта становіцца да яго занадта блізкі. Таму апошняя дзяўчына яго і кінула.

Цяпер ён зноў у Германіі. І Анэлі Шнайдэр, амбіцыйная і загартаваная памочніца яго новага кліента, кідае яму штораз новыя выклікі.

Раман Маціяса Гёрыца — гэта захапляльная гісторыя інтрыг, улады і кахання, якая даследуе непераадольную спакусу поспеху і ягонага кошту.

Маціяс Гёрыц – паэт, драматург, перакладчык і раманіст з Германіі. Аўтар раманаў Der kurze Traum des Jakob Voss (Кароткі сон Якоба Фоса, 2005), які атрымаў прэмію Мары Кассенс за дэбютны раман на нямецкай мове, Träumer und Sünder (Мараць і грашаць, 2013), які быў уганараваны прэміяй Роберта Гернхардта, і Die Sprache der Sonne (Мова Сонца, 2023). Першы паэтычны зборнік М. Гёрыца Tools выйшаў у 2011 годзе. З таго часу, аўтар выдаў яшчэ два зборнікі вершаў. Жыве ў Сент-Луісе (ЗША), дзе выкладае і займаецца даследчыцкай працай ва ўніверсітэце. Па-беларуску яго паэтычны зборнік „Кароткая гісторыя сэрца“ у перакладзе Вольгі Гапеевай выйшаў у 2019 г.

Szczegóły Szczegóły

Вокладка мяккая
Фармат 130x200 mm
Колькасць старонак 272
Год выдання 2025
Szczegóły

Водгукі (0)

0 / 5
  • Водгукі Masz ten produkt?

    Nie ma jeszcze żadnych opinii, bądź pierwszy!

    Pokaż więcej
    Szablon Shoper Modern 3.0™ od GrowCommerce
    Sklep jest w trybie podglądu
    Pokaż pełną wersję strony
    Sklep internetowy Shoper.pl