Knihauka. Беларускія кнігі
Koszyk
Zamknij
Перайсці ў каталог ZAMAWIAM
suma: 0,00 zł
Ulubione produkty
Lista ulubionych jest pusta.

Wybierz coś dla siebie z naszej aktualnej oferty lub zaloguj się, aby przywrócić dodane produkty do listy z poprzedniej sesji.

Пошук
Каталог
Выдавецтвы
  • New

Пентаквантар (2 тамы) - Арцём Шуканаў

Ocena:
0
Цана: 129,90 zł

Базавая цана:

129.90
Найніжэйшая цана ў апошнія 30 дзён:

Жывы і сучасны, тэхнічны і хардкорны прыгодніцкі беларускі посткіберпанк

ilość egz.
Атрымаеш 4 пт [?]
Атрымаеш 4 пт [?]

towar niedostępny

Выдавецтва: Гутэнберг
Код (ISBN): 9788368016574

Кніжны жанр кіберпанку застаўся ў дзевяностых. Усе яго літаратурныя наступствы, якія мы бачым навокал, – гэта развіццё жанру з прыстаўкай “пост”. “Пентаквантар” – менавіта такі посткіберпанк-раман, неўтаймаваны і маштабны тэхнатрылер, які ідзе па слядах “Крыптаномікону” і “Лавіны” Ніла Стывенсана, несучы на сэрцы шнары ад “Штама Андрамеда” Майкла Крайтана і “Нэйрамансера” Уільяма Гібсана.

Нягледзячы на тое, што “Пентаквантар” – гэта аўтарскі дэбют, да сюжэту Арцём Шуканаў падышоў з размахам. Дзеянне адбываецца ў будыйскіх святынях спякотнага Лаоса і на дажджлівых неонавых вуліцах Кіёто. З бетонных джунгляў Мінска-3, што на ўсходніх межах Інтэрмарыуму, даводзіцца перамясціцца на Мальдывы, а адтуль, калі гісторыі становіцца цесна на Зямлі, праз Індыйскі акіян – да вялікай кветкі Чырвонай Плюмерыі, ніжняй станцыі касмічнага ліфта, адкуль героі пачнуць сваё самае далёкае падарожжа да планеты Джуніпер.

Перад вамі дэбютны раман Арцёма Шуканава, які задаўся аднойчы пытаннем “А што я зрабіў у свае годы для кіберпанку?” і вырашыў спакусіцца на нешта значнае. Не клапоцячыся пра наступствы, ён распахнуў літаратурныя дзверы нагою, адразу выкаціўшы на суд чытача буйны і эпічны саенс-фікшан раман. 

“Пентаквантар” – жывы і сучасны, тэхнічны і хардкорны прыгодніцкі беларускі посткіберпанк, напісаны чалавекам для людзей.

Szczegóły Szczegóły

Вокладка мяккая з клапанамі
Фармат 140x205 mm
Колькасць старонак 640
Год выдання 2025
Szczegóły

Кошт дастаўкі Cena nie zawiera ewentualnych kosztów płatności

Краіна дастаўкі:

Водгукі (0)

0 / 5
  • Водгукі Masz ten produkt?

    Nie ma jeszcze żadnych opinii, bądź pierwszy!

    Pokaż więcej
    Szablon Shoper Modern 3.0™ od GrowCommerce
    Sklep jest w trybie podglądu
    Pokaż pełną wersję strony
    Sklep internetowy Shoper.pl