Былы сын - Саша Філіпенка
Cena regularna:
towar niedostępny
dodaj do przechowalniOpis
Самы першы раман пісьменніка — «Былы сын» — расказвае пра юнака, які пацярпеў у страшнай цісканіне на Нямізе і 10 гадоў праляжаў у коме. Ім апекавалася бабуля, якая, у сваю чаргу, старалася бачыць свет вачыма ўнука, каб усё яму распавесці, калі той ачуняе. Яна расказвае, а чытач узгадвае тое, што беларусы перажылі за гэты час: усё адно як цэлая краіна праляжала ў коме, бо не было нейкага імпульсу, які б прымусіў гэтае жывое цела ўстаць і нешта для сябе зрабіць. І наступствы гэтага ляжання даганяюць, нават калі ажываеш і з’яўляецца надзея.
Саша Філіпенка (нар. у 1984) — беларус з каласальным журналісцкім досведам. Ён публікуецца ў прэсе сусветнага ўзроўню і актыўна бароніць здаровы сэнс і чалавечнасць.
Раманы Сашы Філіпенкі перакладзеныя на французскую, нямецкую, чэшскую, венгерскую, польскую, італьянскую, англійскую, харвацкую, галандскую, іспанскую, японскую, шведскую, славацкую, тайскую, турэцкую мовы (і ў найбліжэйшых планах – карэйская). Яны напісаны па-руску, аднак сёлета былі пераствораныя па-беларуску.
Dane techniczne
Вокладка | мяккая з клапанамі |
Колькасць старонак | 220 |
Год выдання | 2024 |