Гісторыя рознічнага гандлю ў Беларусі. Том другі
Opis
Аўтары: Тацяна Валодзіна, Вольга Волкава, Андрэй Кіштымаў, Ларыса Лаўрэенка, Уладзімір Лобач, Валянціна Мятліцкая (Лебедзева), Сяргей Сергачоў, Андрэй Чарнякевіч, Захар Шыбека
Пад навуковай рэдакцыяй прафэсара Захара Шыбекі
Каардынатар навуковага праекту Рацібор Бягун
Аўтары раздзелаў манаграфіі даследуюць рознічны гандаль у Беларусі паводле адзінай структурнай мадэлі. Яна складаецца з пяці асноўных кірункаў. 1) Аналіз гістарыяграфіі і крыніц. 2) Агляд спажывецкага рынку, на якім фармаваўся і развіваўся гандаль. 3) Умовы, якія традыцыйна існавалі або былі створаны намаганнямі ўладаў для ажыццяўлення рознічнага гандлю. 4) Сам рознічны гандаль з асобым акцэнтам на дзейнасць і майстэрства гандляроў. 5) І нарэшце, на сцэну выводзіцца таксама важны актар рознічнага гандлю — спажывец з яго ўзаемаадносінамі з гандлярамі і роляй на спажывецкім рынку.
Другі том ахапляе перыяд ад 1861 да 1920 году.
Dane techniczne
Вокладка | цвёрдая |
Колькасць старонак | 464 |
Год выдання | 2024 |