Зімоўка - Дамініка Словік
Cena regularna:
towar niedostępny
dodaj do przechowalniOpis
У непрыкметным мястэчку Цукроўка здараецца шэраг дзіўных падзей. Паступова амаль дэтэктыўная гісторыя абрастае ўсё больш таямнічымі дэталямі. Галоўныя героі сталеюць у атмасферы польскай правінцыі пачатку 2000-х з усімі складанасцямі трансфармацыйнага перыяду эпохі і ўласнага ўзросту. Пакаленне іх бацькоў і дзядоў таксама крыху разгубленае: у іх пераплятаюцца рэлігійнасць і забабоннасць, нехта бачыць знакі блізкага апакаліпсісу ў начных вандроўках голай дзяўчыны па мястэчку і змяненні клімату, а хтосьці дрэсіруе пчол. ўсе спрабуюць знайсці сябе ў новай рэчаіснасці. Рэальнасць тут пераплятаецца з магіяй, загадкавыя падзеі — з гумарам. Гэта гісторыя людзей, часу і месца.
ДАМІНІКА СЛОВІК — адна з найбольш выбітных польскіх пісьменніц новага пакалення. Яе імя стала вядомым пасля выхаду дэбютнай кнігі «Атлас: Допельгангер» (2016). Другі раман «Зімоўка» (2019) за вельмі кароткі час стаў бестселерам у Польшчы і атрымаў прэстыжную прэмію Paszport «Polityki». Крытыкі і чытачы зыходзяцца ў меркаванні, што за творамі Дамінікі Словік — вялікая будучыня.
Dane techniczne
Вокладка | цвёрдая |
Фармат | 140x205 mm |
Колькасць старонак | 572 |
Год выдання | 2021 |