
Прачынаюся ў Сібуі - Анна Цыма
Opis
Сямнаццацігадовая Яна прыехала ў горад сваёй мары Токіа, прагнучы толькі аднаго — застацца там назаўсёды. Аднак праўду кажуць: «Бойцеся сваіх жаданняў». Неўзабаве дзяўчыну зацягвае ў вір квартала Сібуя — чароўнае кола, з якога няма выйсця. Пакуль маладзейшая версія Яны блукае па сталіцы Японіі, трапляючы ў незвычайныя сітуацыі і шукаючы дарогу дадому, дваццацічатырохгадовая Яна ў Празе вывучае япаністыку, шчыруе, каб атрымаць стыпендыю ў Токіа, і разам са старэйшым таварышам па вучобе ламае галаву над перакладам японскага апавядання. Лёс ягонага аўтара, напаўзабытага пісьменніка Кавасіты, будзе мець уплыў на падзеі значна большы, чым маглі б чакаць абедзве Яны...
Напісаны чытэльна, свежай размоўнай мовай дэбютны раман чэшскай япаністкі Анны Цымы — гэта гісторыя пра пошук дарогі да культуры, непадобнай да тваёй уласнай, пра неадназначнасць рэальнага свету і пра аблуднасць мары, якая здзяйсняецца.
Dane techniczne
Вокладка | мяккая з клапанамі |
Фармат | 130x200 |
Год выдання | 2021 |
Paviel
“Прачынаюся ў Сібуі” Анны Цымы куплялася дачцы, якая захапляецца японскай культурай і вучыць мову, але першым прачытаў сам, узяўшы з сабой у тыднёвы адпачынак і праглынуўшы за палову. Цікавы непапсовы сюжэт, бліскучая кампазіцыя і перакладзена з чэскай такой добрай мовай. Шмат разоў спыняўся з думкай пра тое, “які ж добры сказ!” - і пабудовай, і лексікай, і фанэтыкай, што такая нячастая раскоша ў прозе! Брава! Ну і, вядома, лепшыя рэкамендацыі сябрам.