Knihauka. Беларускія кнігі
Koszyk
Zamknij
Перайсці ў каталог ZAMAWIAM
suma: 0,00 zł
Ulubione produkty
Lista ulubionych jest pusta.

Wybierz coś dla siebie z naszej aktualnej oferty lub zaloguj się, aby przywrócić dodane produkty do listy z poprzedniej sesji.

Пошук
Каталог
Выдавецтвы

Беларусь Наталлі Радзінай. Журналістка супраць дыктатара - Юрый Фельштынскі

Ocena:
0
Цана: 59,90 zł

Базавая цана:

59.90
Найніжэйшая цана ў апошнія 30 дзён:

Гісторыя сучаснай Беларусі, апісаная праз жыццё адной асобы: беларускай журналісткі і палітыка Наталлі Радзінай.

ilość egz.
Атрымаеш 2 пт [?]
Атрымаеш 2 пт [?]

towar niedostępny

Выдавецтва: -
Код (ISBN): 9788367471466
Кніга Юрыя Фельштынскага — гэта гісторыя сучаснай Беларусі, апісаная праз жыццё адной асобы: беларускай журналісткі і палітыка Наталлі Радзінай. Чытач акунецца ў жыццё гэтай смелай жанчыны, якая прайшла шлях ад шараговай журналісткі да галоўнага рэдактара вядучага беларускага апазіцыйнага сайта "Хартыя'97", і стане сведкам рэвалюцыйных падзей і пратэстнага руху, што пачаліся ў Беларусі ў 1995 годзе і не знікаюць па сённяшні дзень.

Ён пазнаёміцца з летапісам шматлікіх палітычных забойстваў, арганізаваных беларускімі спецслужбамі па загадзе дыктатара Аляксандра Лукашэнкі, разам з Радзінай перажыве яе турэмныя будні, адчуе радасць вызвалення і складанасці ўнікальных уцёкаў ад КДБ з Беларусі, стане сведкам яскравых і незабыўных сустрэч з такімі вядомымі сучаснікамі, як Станіслаў Шушкевіч, Лех Валенса, Анджэй Вайда, Барыс Нямцоў, Леанід Неўзлін, Хілары Клінтан і іншымі.

Прачытаўшы гэтую кнігу, чытач убачыць, што Беларусь, хоць і была часткай Расійскай імперыі і СССР, з'яўляецца асобнай самабытнай краінай; што з сярэднявечча Беларусь лічыла сябе часткай Еўропы і арыентавалася на Захад, а зусім не на Усход; што будучыня Беларусі, вызваленай ад дыктатарскага рэжыму Лукашэнкі, — з Еўрасаюзам, а не з Расіяй, якая фактычна акупавала краіну, і чыя бяспека ўрэшце можа быць забяспечана толькі сяброўствам у НАТА.

Але галоўная выснова, якую можа зрабіць чытач, заключаецца ў тым, што, нягледзячы на часовыя паразы і пралітую кроў, арышты і пакаранні смерцю апошніх дзесяцігоддзяў, адсутнасць рэальнай дапамогі звонку, беларуская дэмакратыя жыве, а беларусы працягваюць змагацца за свабоду.

Szczegóły Szczegóły

Вокладка цвёрдая
Фармат 165x235 mm
Колькасць старонак 520
Год выдання 2025
Szczegóły

Кошт дастаўкі Cena nie zawiera ewentualnych kosztów płatności

Краіна дастаўкі:

Водгукі (0)

0 / 5
  • Водгукі Masz ten produkt?

    Nie ma jeszcze żadnych opinii, bądź pierwszy!

    Pokaż więcej
    Szablon Shoper Modern 3.0™ od GrowCommerce
    Sklep jest w trybie podglądu
    Pokaż pełną wersję strony
    Sklep internetowy Shoper.pl