Чорны абеліск - Эрых Марыя Рэмарк
Opis
«Чорны абеліск» (1956) — самы «філасофскі» раман Эрыха Марыя Рэмарка, канцэнтрацыя ўсяго ідэйнага зместу творчасці знакамітага нямецкага пісьменніка. Праз кнігу скразной лініяй праходзіць канцэпт «развітання з ілюзіямі», уласцівы тэкстам прадстаўнікоў «загубленага пакалення».
Як і большасць твораў Рэмарка, «Чорны абеліск» вельмі аўтабіяграфічны. У цэнтры ўвагі — звычайныя людзі, якія цярпяць крах прывычных установак і правіл у пасляваенным свеце. Тут амаль няма адназначна станоўчых і адмоўных персанажаў — чытач сам ацэньвае і вызначае герояў.
«Чорны абеліск» — раман пра тое, як заставацца чалавекам у невыносных умовах бесчалавечнага грамадства, фашысцкага варварства, якое паступова ахінае міжваенную Германію, за якую так баліць Рэмарку.
Dane techniczne
Вокладка | цвёрдая |
Фармат | 140x205 mm |
Колькасць старонак | 396 |
Год выдання | 2023 |