Два тамы разам 99.90 PLN
https://knihauka.com/seks Новая кніга лаўрэата прэміі Гедройця (2016) Макса Шчура «Спроба экспэрымэнтальнага канструяваньня сябе» — сапраўдны эксперымент па рэканструкцыі дасяжнай мінуўшчыны, які адбываўся на працягу двух з паловай гадоў, 2022—25.
Кніга — белетрызаваная аўтабіяграфія. Сам аўтар азначае жанр кнігі як «мэм-угáры». Ягоная спроба зразумець, чым ёсць само па сабе і як узнікае асобна ўзятае чалавечае «я», падаецца з уласцівым аўтару гумарам, часта на мяжы здзеку: не толькі з чытача, але і з сябе самога.
Дзеянне другой кнігі, «Досьвед», пачынаецца ў 1994-м і заканчваецца ў 2006 годзе. Навучанне ў Менскім лінгвістычным універсітэце, анархісцкая тусоўка, sex drugs rock'n'roll, «Менская вясна», «суткі», уцёкі з Беларусі, лагер бежанцаў, жыццё на сквоце, пражскі эмігранцкі асяродак, праца на Радыё Свабода, хаатычныя каханні, гісторыя алкагалізму і псіхічнай хваробы — усё гэта складае зьмест другой кнігі ўспамінаў.
Ніякіх падрабязнасцяў, у тым ліку інтымных, аўтар ад чытачоў не хавае. Падобна шчырай кнігі ў белліце яшчэ не было.
Пра аўтара:
Макс Шчур — паэт, перакладнік, лаўрэат прэміі Гедройця (2016 г.) за раман «Завяршыць гештальт» і прэміі Юхнаўца за раман «Там, дзе нас няма» (2004 г.). З 1998 года жыве ў Чэхіі. Аўтар шэрагу кніг паэзіі і прозы («Амальгама», «Ліст, знойдзены на папялішчы», «Галасы», «Кінараман»), перакладнік з англійскай, іспанскай, чэшскай і іншых моў. Галоўны рэдактар сайту «Невідочнае места» (2003—2008) і віртуальнага літаратурнага часопіса «ЛітРаж» (2013—2020) www.litrazh.org. Пераклаў на беларускую фільм «Крымінальнае чытво», у 2008—2020 гг. як перакладнік супрацоўнічаў з тэлевізіяй «Белсат». Аўтар ютуб-каналу https://www.youtube.com/@luempen , дзе публікуе свае пераклады песень і развагі пра будызм.
Максім Жбанкоў: «Макс Шчур — сакрэтны еўрапеец сучаснага белліту. Ён жыве на мяжы моваў, стыляў ды трэндаў — і праходзіць іх наскрозь. Пражскі жыхар і шчыры rock’n’rolla, майстар ментальнага фрыстайла і алдовы фанат Канчэўскага з Кэралам — Шчур заняты прыватным дызайнам іншай беларускасці. Яна не мае шанцаў адбыцца мэйнстрымам. Затое, безумоўна, належыць будучыні. Новы раман — адначасова прыватныя мемуары, інтымны дзённік, шумы ў эфіры і партрэт эпохі».
Выдавецтва SayBeat
Nie ma jeszcze żadnych opinii, bądź pierwszy!