Выдавецтвы
Святая крыніца - Уладзімір Някляеў
Базавая цана:
towar niedostępny
Кожнае з ападвяданняў прадстаўляе сваю арыгінальную гісторыю і адначасова ўваходзіць у дыялог з вялікімі літаратурнымі традыцыямі. Яны пераасэнсоўваюць даўнія ідэі і каментуюць сучаснасць. Гэта вельмі розныя апавяданні паводле тэматыкі, літаратурнай формы, а перадусім, маштабу апавядальнага размаху. Тут можна знайсці шматпакаленчую містычна-экзістэнцыяльную гісторыю, поўную пытанняў пра жыццё і смерць («На ўсякім свеце»), разгорнуты трагічна-іранічны вобраз пасляваеннай вёскі на беларуска-літоўскім памежжы («Мірон ды Мірон»), вобраз сучаснай беларускай палітыкі, накрэслены тоўстай, гратэскавай рысай («Кот Клаўдзіі Львоўны»), а таксама вечна актуальнае ў постсавецкай рэчаіснасці і такое ўнікальнае ў літаратуры нігілістычнае апісанне наступстваў пасляваеннай траўмы («Хайбах»). Такая падборка апавяданняў не стварае ні тэматычна, ні фармальна адзінага збору. Метафізіка суседнічае з гратэскавым пачаткам, а казка, што нясе веру ў перамогу дабра, — з вобразам наскрозь прайгранага свету. Аднак, такая падборка мае вялікую перавагу: яна паказвае ўсебаковасць таленту Някляева.
Nie ma jeszcze żadnych opinii, bądź pierwszy!