Выдавецтвы
Валадар Пярсцёнкаў. Брацтва Пярсцёнка - Дж. Р. Р. Толкін
Cena regularna:
Першая кніга культавай трылогіі брытанскага пісьменніка Джона Р. Р. Толкіна.
towar niedostępny
Першае ліцэнзаванае беларускае выданне самага знакамітага твору ў жанры фэнтэзі, у перакладзе Ігара Кулікова.
Вядомы пісьменнік Клайв Стэйплз Льюіс так сказаў пра "Валадара Пярсцёнкаў": «Гэтая кніга — як маланка з чыстага неба... Яшчэ ніхто не прыдумляў свету настолькі шматграннага і ў той жа час настолькі вернага сваім унутраным законам; свету, які здаваўся б настолькі рэчаісным і які быў бы настолькі ачышчаным ад налёту індывідуальнай псіхалогіі аўтара; свету, настолькі актуальнага ў цяперашніх чалавечых абставінах, але настолькі свабоднага ад алегорыі».
Таксама на Амазон: Польшча, Германія, Вялікабрытанія, Францыя, Італія, Іспанія, Швецыя, Галандыя, Бельгія
Oceń Валадар Пярсцёнкаў. Брацтва Пярсцёнка - Дж. Р. Р. Толкін i pomóż innym w wyborze.
Для мяне ўсе станоўчыя ўражанні ад вартасцяў перакладу былі цалкам сапсаваны праз усюдыісных... "паноў" (пан Більба, пан Фрода, Пан-пярсцёнак, Пан цемры... дзякуй хоць саму кнігу не пераклалі, як Пан Пярсцёнкаў: Панства Пярсцёнка). Чаму не "спадар"? Чаму не ангельскі "містэр" ці іншыя адпаведныя словы? На маю думку, у сучасным перакладзе на сучасную беларускую мову аніякіх паноў быць не павінна. Калі што - гісторыю ведаю, але зваротам "пан" у Беларусі ўжо даўно ніхто не карыстаецца, яно мае адмоўнае адценне і ў кнігі яго цягнуць недарэчна.