Выдавецтвы
Тутэйшы дзэн - Артур Вакараў, Сабіна Брыло
Базавая цана:
towar niedostępny
Уяўляеце сябе беларускія іерогліфы? Складана ўявіць, бо да сёння такая графічная эстэтыка была недасяжная аніводная мове, акрамя японскай. Але ж беларуская – надзіва маляўнічая? Так. І гэты альбом – доказ. Разгадываць словы і сэнсы – цалкам эстэтскі дзэн. Гуляць, так гуляць: вялікі фармат, шчыльная немелованая папера, дасканалы друк.
Артур Вакараў:
— Наша мова, як і іншыя заходнія, алфавітная. Працэс чытання – гэта раскадаванне абсалютна нейтральных літар, якія, калі склаліся ў знаёмыя словы і сказы, набываюць сэнс і эмоцыю. З іерагліфічнымі па-іншаму: успрымаецца непасрэдна вобраз. Cвядомасць не “прамаўляе” словы, знак працуе наўпрост як вобразная адзінка. Таму кажуць, што іерогліфы — гэта больш семантычнае чытанне, а алфавіты — фанетычнае. Я не стараўся адпавядаць канонам класічнай японскай каліграфіі (гэтым і без мяне займаюцца дастаткова шмат людзей). Ды і немагчыма дасканала перадаць нашу кірыліцу і лацінку праз наяўныя кампаненты іерагліфічнага пісьма. Я ўзяў агульны настрой: складанасць, графічнасць, разнастайнасць. Скарыстаў галоўны прынцып, што іерогліф – гэта карцінка з гісторыяй і эмоцыяй. Тое, што пры чытанні іерогліфаў вока чытача спыняецца, разглядае. Так, іерогліфы патрабуюць больш высілкаў для прачытання, але лепш запамінаюцца, як філасофскія сэнсы. Дзесьці бачыў трапную метафару, што алфавітнае чытанне – гэта маршрут па знаёмай вуліце, а іерагліфічнае – павольны шпацыр па парку.
Nie ma jeszcze żadnych opinii, bądź pierwszy!