Выдавецтвы
Уваскрэсенне - Леў Талстой
Базавая цана:
towar niedostępny
Дзімітрый Няхлюдаў, стомлены бяздзейным свецкім жыццём арыстакрат, раптам перажывае духоўнае ўзрушэнне падчас сустрэчы ў судзе са зняволенай прастытуткай Кацярынай Маславай, у мінулым – чулай і пяшчотнай дзяўчынай, якую ён сам калісьці спакусіў. Усвядоміўшы сваю віну ў зламаным лёсе Кацюшы, Няхлюдаў спрабуе ёй дапамагчы, але сутыкаецца з несправядлівасцю і крывадушнасцю, якія апанавалі грамадства на ўсіх яго ўзроўнях. Складаны шлях маральнага адраджэння галоўных герояў праходзіць праз дамы распусты і залы суда, кабінеты чыноўнікаў і турэмныя камеры, пецярбургскія тэатры і сібірскія арыштанцкія этапы.
Спалучэнне аналізу духоўных пошукаў персанажаў з рэалістычным апісаннем расійскага грамадскага жыцця канца XIX ст. робіць “Уваскрэсенне” – апошні раман Льва Талстога – маштабным мастацкім эксперыментам. Аўтар правярае на трываласць свае ўласныя філасофскія погляды шляхам сутыкнення іх з самой рэчаіснасцю.
Nie ma jeszcze żadnych opinii, bądź pierwszy!