Выдавецтвы
Водбліскі К - Стас Ільін
Базавая цана:
towar niedostępny
Усё пачынаецца з таго, што немагчыма растлумачыць. Выпадковасьцяў становіцца зашмат, знаёмыя рэчы хаваюць нечаканыя падказкі, а кожны новы адказ толькі павялічвае колькасьць пытаньняў.
Героі шукаюць разгадку, будуюць неверагодныя вэрсіі, памыляюцца, жартуюць і ратуюць адзін аднаго ад наступстваў уласных рашэньняў. Тут містыка суседнічае з абсурдам, небясьпека — з гумарам, а дробязь, на якую ніхто не зьвярнуў увагі, можа аказацца ключом да ўсяго.
Крыху фэнтэзі, крыху фальклёру, крыху дэтэктыву — і нешта ад таго самага адчуваньня Кастанэдавага Дона Хуана, калі звыклая рэальнасьць раптам аказваецца зусім ня той, якой здавалася. Можна проста ісьці за героямі. А можна гуляць разам зь імі — заўважаць дэталі, будаваць свае вэрсіі і паспрабаваць знайсьці разгадку першым. Толькі чым бліжэй адказ, тым менш упэўненасьці, што ўсё сапраўды так проста.
Nie ma jeszcze żadnych opinii, bądź pierwszy!