
Воўчыя ягады - Юля Цімафеева
Cena regularna:
Кнігу складаюць выбраныя вершы з трох папярэдніх зборнікаў, а таксама напісаныя ў апошнія гады.
towar niedostępny
Гэтая кніга пачынаецца з вымушанага выгнання і ў выгнанні канчаецца. Напэўна, яе можна назваць аўтабіяграфічнай, хаця тут няма ніякіх фактаў. Напэўна, яе можна назваць спавядальнай, хаця тут няма ніякіх прызнанняў. Яна пра корань, які не спыняе росту. Пра палявую сцяжыну, што выводзіць у мегаполіс. Пра каханне, якое само ёсць дарогай. Пра мову, якая адначасова робіцца насланнём і ратаваннем. Пра ягады даўніх і даўкіх успамінаў, якія нас вабяць, труцяць і лечаць. Кнігу складаюць выбраныя вершы з трох папярэдніх зборнікаў, а таксама напісаныя ў апошнія гады.
Юля Цімафеева — паэтка і перакладчыца. Аўтарка трох кніг паэзіі. Яе вершы перакладаліся на многія мовы, друкаваліся ў паэтычных анталогіях, выходзілі асобнымі зборнікамі ў Польшчы і Германіі. Яе напісаны па-ангельску дзённік паўсядзённага жыцця ў пратэстным Мінску быў апублікаваны ў Швецыі, Германіі і Літве. Яна перакладае паэзію з англійскай і іншых моў, а таксама дзіцячую літаратуру з нарвежскай. Уладальніца прэміі Карласа Шэрмана за пераклад выбранай паэзіі Стывена Крэйна.
Кошт дастаўкі
Cena nie zawiera ewentualnych kosztów płatności

Nie ma jeszcze żadnych opinii, bądź pierwszy!