Выдавецтвы
Елаўфэйс - Рэбека Кван (e-book)
Базавая цана:
29,90 zł
towar niedostępny
Афіна Лю — літаратурная зорка, а Джун Хэйвард — літаральна ніхто. Калі Афіна гіне ў выніку няшчаснага выпадку, Джун крадзе яе неапублікаваны рукапіс і публікуе як свой уласны пад двухсэнсоўным іменем Джуніпер Сонг. Але калі доказы пачынаюць пагражаць яе скрадзенаму поспеху, Джун разумее, як далёка гатова зайсці, каб утрымаць тое, што лічыць заслужаным.
Што здарыцца далей — безумоўна, віна ўсіх астатніх.
Міжнародны бестселер 2023 года, "Елаўфэйс" — вострасатырычны, напружаны і бязлітасны раман пра прысваенне чужой ідэнтычнасці, расавае пытанне ў сучаснай літаратуры і цёмны бок кніжнага бізнесу. Гэта гісторыя, якая прымушае задумацца: хто сапраўды валодае правам расказваць тыя ці іншыя гісторыі?
Пераклад з англійскай Насты Карнацкай
Oceń Елаўфэйс - Рэбека Кван (e-book) i pomóż innym w wyborze.
Кніга аб тым, як пішуць кнігі сучасныя аўтары) ці цікава? У пэўнай ступені так. Ці захапляльна на столькі, каб я хацеў яе перачытаць? Напэўна не :) Тым не меньш, пераклад цудоўнай якасьці, сюжэт зацягвае сваёй ідэяй і падзеямі, чкіх туь даволі шмат. Аўтарка піша ўмела, бачна, што добра вучылася пісьменніцкаму мастацтву :) Калі чытаеш, то атрымліваеш асалодду ад сказаў, тэксту агулам і кожнага слова. Бо, па-першае, на роднай мове, а па-другое - аўтарка ўмее пісаць:)