Выдавецтвы
Забаўлянкі
Базавая цана:
towar niedostępny
Гэтая займальная кніга адкрые для бацькоў свет беларускага дзіцячага фальклору і навучыць традыцыйным спосабам забаўляння. Яны будуць карыснымі ў розных сітуацыях: калі малое капрызіць — адцягнуць увагу, калі сумуе — развесяліць. У кнізе прыведзеныя гульні з пальчыкамі, ручкамі і ножкамі дзіцяці, расказваецца, як пацешыць дзіця, гушкаючы яго на руках і нагах, ці з дапамогай лёгкага масажу. Гульні суправаджаюцца тэкстамі — вершыкамі ці песенькамі, якія знаёмяць з роднай мовай і спрыяюць развіццю маўлення.
Выданне спадабаецца і маленькаму чытачу, які зможа не толькі навучыцца самым першым простым гульням, але і пабавіцца з інтэрактыўнымі элементамі і яскравымі ілюстрацыямі.
Адрасуецца бацькам, бабулям і дзядулям, братам і сёстрам, а таксама ўсім тым, хто залучаны ў працэс выхавання дзяцей і цікавіцца традыцыйнай культурай беларусаў.
Nie ma jeszcze żadnych opinii, bądź pierwszy!