
Замова ўрбаністычная - Вікторыя Трыфанава
Cena regularna:
towar niedostępny
У паэзіі Вікторыі Трыфанавай гучыць свежы голас маладога пакалення беларускіх інтэлектуалаў. Гэта досвед станаўлення асобы ў крызісным часе, калі пошук сябе адбываецца ва ўмовах маштабных зрухаў і зменаў у свеце. Метасюжэт кнігі ўтвараюць пошукі актуальных сэнсаў у вечных сюжэтах, у магічным гучанні старажытных замоў, у найноўшых трэндах мыслення і мастацтва і, канечне, ва ўласна перажытых болі, надзеі, каханні. Такі сінтэз стварае самастойны стыль аўтара, вылучае гэтую дэбютную кнігу сярод астатніх.
Вікторыя Трыфанава — выпускніца Школы маладога літаратара «W/Rights» (аддзяленне паэзіі і перакладу, 2021), удзельніца лабараторый фем-пісьма «Расцяжэнне» (2022), «Карані/Лісце» (2023). Вершы і пераклады друкаваліся ў часопісах «TAUBIN» (2023), «УЖ» (2022), «Флаги» (2022), «Дзеяслоў» (2021), калектыўных зборніках «Расцяжэнне» (2022), «Карані/Лісце» (2024), зіне «Фігуры замоўчвання» (2023).
Szczegóły
Кошт дастаўкі
Cena nie zawiera ewentualnych kosztów płatności
Водгукі (0)
Нашы кнігі на Amazon
Бясплатная дастаўка (з Amazon Prime) па Польшчы на amazon.pl, а таксама па ўсёй Еўропе - па Германіі на amazon.de, па Вялікабрытаніі на amazon.co.uk, па Францыі, Італіі, Іспаніі, Швецыі, Галандыі, Бельгіі.
Бясплатная дастаўка ў Літву, Латвію, Эстонію, Грэцыю з amazon.de пры заказе ад 60 еўра, у Чэхію пры заказе ад 50 еўра. Кошт дастаўкі з amazon.de у ЗША ад 17 еўра, у Канаду ад 20 еўра.
Nie ma jeszcze żadnych opinii, bądź pierwszy!