
Зэкамерон. Вершы. Гутаркі - Максім Знак
Cena regularna:
Тэксты гэтага зборніка ствараліся ў першы год утрымання ў СІЗА, калі творчая дзейнасць за кратамі і перадача рукапісаў яшчэ былі магчымыя.
towar niedostępny
Гэтая кніга — голас Максіма Знака, беларускага праўніка і літаратара, палітычнага зняволенага, які з 9 лютага 2023 года застаецца без права ліставання і спатканняў са сваякамі і абаронцамі. На пачатак траўня 2024-га ні сям'я, ні адвакат не маюць ніякай інфармацыі пра Максіма ўжо больш за 450 дзён. У міжнародным праве такое ўтрыманне кваліфікуецца як катаванне і называецца тэрмінам «інкамунікада». У практыцы міжнародных праваабарончых механізмаў яно стаіць у адным шэрагу з гвалтоўнымі знікненнямі — адным з самых цяжкіх парушэнняў правоў чалавека.
Тэксты гэтага зборніка ствараліся ў першы год утрымання ў СІЗА, калі творчая дзейнасць за кратамі і перадача рукапісаў яшчэ былі магчымыя. Частка твораў публікуецца ўпершыню. Насуперак абставінам, у цеснай камеры і цяжкіх умовах, Максім захаваў сілу духу і творчую свабоду, якія дазвалялі яму дасягнуць цераз краты шырокага прастору, спалучаючы іранічнае і сур'ёзнае, лёгкае і глыбокае, лірычнае і штодзённае.
І — насуперак абставінам — чытач гэтай кнігі можа стаць часткай гутарак з Максімам, наведаць яго ў камеры, дзе пад кубачак гарбаты пажартаваць пра сумнае ці паспрачац: ца пра высокае. Або проста прачытаць тэксты і праспяваць песні на словы Максіма, даючы ім голас, якога яны на сёння пазбаўленыя.
Szczegóły
Кошт дастаўкі
Cena nie zawiera ewentualnych kosztów płatności
Водгукі (0)
Нашы кнігі на Amazon
Бясплатная дастаўка (з Amazon Prime) па Польшчы на amazon.pl, а таксама па ўсёй Еўропе - па Германіі на amazon.de, па Вялікабрытаніі на amazon.co.uk, па Францыі, Італіі, Іспаніі, Швецыі, Галандыі, Бельгіі.
Бясплатная дастаўка ў Літву, Латвію, Эстонію, Грэцыю з amazon.de пры заказе ад 60 еўра, у Чэхію пры заказе ад 50 еўра. Кошт дастаўкі з amazon.de у ЗША ад 17 еўра, у Канаду ад 20 еўра.
Nie ma jeszcze żadnych opinii, bądź pierwszy!