Przejdź do głównej treści
Otwórz wyszukiwarkę
Пошук
Zamknij wyszukiwarkę Выдаліць Пошук
Тавары ў кошыку: 0. Zobacz szczegóły
Twój koszyk jest pusty
Гутэнберг

Ад 2 да 15: Мая мама ў турме

Ацэнкі

У кнізе прыведзены сабраныя падчас практыкі псіхолага ўспаміны дзяцей аб рэпрэсіях, якія закранулі іх сям’ю, а таксама сны, мары і казкі, якія яны напісалі, каб перажыць траўму.

Падрабязнае апісанне
Cena 79,90 zł
экз.
Тэрмін адпраўлення: 2 рабочыя дні

Апісанне

Аўтарка з 2021 года працуе псіхолагам з палітычнымі зняволеннымі і іх роднымі, у тым ліку дзецьмі. У кнізе прыведзены сабраныя падчас практыкі ўспаміны дзяцей аб рэпрэсіях, якія закранулі іх сям’ю, а таксама сны, мары і казкі, якія яны напісалі, каб перажыць траўму. Іх досвед параўноўваецца з гісторыямі жанчын і дзяцей, рэпрэсаваных ў савецкі час: у асобным раздзеле змешчаны ўспаміны сведкаў пра жаночы лагер АЛЖЫР. Таксама прыведзены рэкамендацыі аўтаркі, як і з якой мэтай выбудоўваць камунікацыю з дзецьмі на палітычныя тэмы.

"Калі вы хочаце даведацца пра тое, што адбываецца сёння ў Беларусі , прачытайце гэтую кнігу .

Аўтар распытвае дзяцей, чые аповеды перакуляць вас у дзіўны свет, ён нашмат страшнейшы за дарослы, здавалася б, што ў гэтым свеце яшчэ ўсё мае быць створана з любові, а дзіця 7-10 гадоў — ужо ведае тое, што не па сілах нават даросламу сэрцу. 

Табе расказваюць, як нейкія людзі ў чорным палажылі тату на падлогу і білі патэльняй, як хлопчык доўга чакаў маму з турмы , а калі яна вярнулася, колькі дзён крычаў на яе. Плакаў і крычаў .
Пра гэта вы не прачытаеце сярод навінаў у кампутары. Дзеці не даюць нам прызвычаіцца да вайны, да лукашызму. Знаходзяць для гэтага нейкія свае словы. 

Гэта бясстрашныя і сумленныя сведкі. 

Зроблена гэтая праца таленавіта і з сэрцам.

Хочацца чытаць далей…"  

Святлана Алексіевіч

Характарыстыкі

  • Вокладка мяккая з клапанамі
  • Колькасць старонак 148
  • Год выдання 2023

Адзнакі і водгукі

Колькасць адзнак: 0
Пастаўце адзнаку