Knihauka. Беларускія кнігі
Koszyk
Zamknij
Перайсці ў каталог ZAMAWIAM
suma: 0,00 zł
Ulubione produkty
Lista ulubionych jest pusta.

Wybierz coś dla siebie z naszej aktualnej oferty lub zaloguj się, aby przywrócić dodane produkty do listy z poprzedniej sesji.

Пошук
Каталог
Выдавецтвы
  • New

Беларускі тэатр 2015–2025 - Настасся Панкратава

Ocena:
0
Цана: 64,90 zł

Базавая цана:

64.90
Найніжэйшая цана ў апошнія 30 дзён:
ilość egz.
Атрымаеце 2 пкт [?]
Атрымаеце 2 пкт [?]

towar niedostępny

Выдавецтва: Скарына
Код (ISBN): 9781915601872

Характэрнай рысай беларускага тэатра першай паловы 2020‑х га­доў стала маштабнае выкрэсліванне дзеячаў (а часам і цэлых тэатраў) з гісторыі айчыннага мастацтва. Паўсюднае выкасоўванне закранула тэатразнаўства. Кагосьці проста перасталі публікаваць, некаторым давялося з’ехаць за мяжу. Тыя, хто змог працягнуць сваю дзейнасць унутры Беларусі, пачалі пісаць больш асцярожна, Кіраўніцтва медыяў, якія знаходзяцца ўнутры краіны, імкнецца пазбягаць прозвішчаў тых, хто трапіў у так званыя чорныя спісы. У шырокай публікі больш няма доступу да артыкулаў, гістарычных тэкстаў, інтэрв’ю і рэцэнзій, апублікаваных на старых сайтах дзяржаўных газет „Літаратура і мастацтва“ і „Культура“, часопіса „Мастацтва“. Тэатральныя тэксты таксама сталі ахвярай барацьбы дзяржавы з незалежнымі медыямі. Разам з інфармацыйнымі рэсурсамі зніклі рэцэнзіі і інтэрв’ю, якія там публікаваліся.

Кніга Настассі Панкратавай вяртае ў тэатразнаўчы дыскурс частку тэк­стаў, да якіх у Беларусі быў перакрыты — з рознай ступенню пос­пе­ху — вольны доступ. У ёй — выбраныя артыкулы, якія выходзілі як у дзяржаўных СМІ, так і на незалежных рэсурсах. Яна дапамагае аднавіць многія падзеі і імёны, якія ўплывалі на развіццё тэатральнага мас­тац­тва Беларусі. Пасля 2020 года сістэматычная праца айчынных тэатральных кры­ты­каў парушаная, што добра бачна на прыкладзе гэтай кнігі, дзе аналітычныя матэрыялы апошніх пяці гадоў часцей уяўляюць сабой абагульненні за дванаццаць месяцаў ці вынікі вялікіх фес­ты­ва­ляў.

Кніга дапамагае зафіксаваць бягучы момант у тэатральнай гісторыі, запаўняе прагалы, якія з’явіліся пасля па­дзей 2020 года, аднаўляе фрагменты як біяграфій асобных тэатральных дзеячаў, так і тэатральных працэсаў, якія віравалі ў прафесійнай супольнасці ўсяго колькі год таму.

Гэтае выданне стане дапамогай для даследчыкаў і тэат­ра­знаўцаў, якія будуць вывучаць абазначаны гістарычны перыяд, бо дазваляе па­ба­чыць, якім быў айчынны тэатр да вымушанага рас­ко­лу і як пасля яго працягвае развівацца па розныя бакі бе­ла­рус­кай мяжы.

Szczegóły Szczegóły

Вокладка цвёрдая
Фармат 130x200 mm
Колькасць старонак 508
Год выдання 2026
Szczegóły

Кошт дастаўкі Cena nie zawiera ewentualnych kosztów płatności

Краіна дастаўкі:

Водгукі (0)

0 / 5
  • Водгукі Masz ten produkt?

    Nie ma jeszcze żadnych opinii, bądź pierwszy!

    Pokaż więcej
    Szablon Shoper Modern 3.0™ od GrowCommerce
    Sklep jest w trybie podglądu
    Pokaż pełną wersję strony
    Sklep internetowy Shoper.pl