Przejdź do głównej treści
Otwórz wyszukiwarkę
Пошук
Zamknij wyszukiwarkę Выдаліць Пошук
Тавары ў кошыку: 0. Zobacz szczegóły
Twój koszyk jest pusty

Чайны збор - Макс Шчур

Ацэнкі

У новую, «постпаэтычную» кнігу ляўрэата прэміі Гедройця Макса Шчура ўвайшлі найлепшыя тэксты, напісаныя за амаль два дзесяцігодзьдзі (2007—2025).

Падрабязнае апісанне
Cena 64,90 zł
экз.
Тэрмін адпраўлення: 2 рабочыя дні

Апісанне

У новую, «постпаэтычную» кнігу ляўрэата прэміі Гедройця Макса Шчура ўвайшлі найлепшыя тэксты, напісаныя за амаль два дзесяцігодзьдзі (2007—2025).

«Паэзія Макса Шчура — багатая і шматузроўневая, ад мэлічнага верша разьвілася да вольнага, наблізіўшыся да сюррэалізму... Як і ўва ўсіх сапраўдных паэтаў, у падмурку ягонай непаўторнасьці і эўрыстычнасьці ляжыць уважлівасьць да самых канкрэтных рэаліяў і адчуваньняў, па-новаму ацэненых асабістым яўленьнем» (Пэтр Крал)


«Аўтар фэнамэнальна валодае параўнаньнем, ён выключна дакладны ў паэтычным пайменаваньні... Ягоныя тэксты пакідаюць уражаньне мікрааповедаў назіральніка, які са свайго месца ў сусьвеце спакойна сочыць за навакольлем і дазваляе яму ўплываць на свае адчуваньні, пры гэтым сам стаіць крыху наводдаль — уласна кажучы, безудзельна» (Оліна Стэглікава)

Макс Шчур (народжаны ў Берасьці ў 1977 г.) — аўтар некалькіх кніг паэзіі («Амфітэатар», «Раньні збор», «Амальгама», «Летні час», «Адрасная кніга») і прозы («Там, дзе нас няма», «Ліст, знойдзены на папялішчы», «Завяршыць гештальт», «Галасы», «Кінараман», «Спроба экспэрымэнтальнага канструяваньня сябе»), перакладнік паэзіі з шэрагу эўрапейскіх моў (Ўітмэн, Лір, Дыкінсан, Лёрка, Борхэс, Т. С. Эліят, Бонды, Ларкін, Гінзбэрг, Букоўскі).

Сярод тэмаў новай кнігі — каханьне, бацькоўства, выгнаньне, тоеснасьць, будызм, экалёгія ды іншыя.

Характарыстыкі

  • Вокладка мяккая з клапанамі
  • Фармат 130x200 mm
  • Колькасць старонак 302
  • Год выдання 2025

Адзнакі і водгукі

Колькасць адзнак: 0
Пастаўце адзнаку