
Татальны распродаж на Amazon, зніжкі да 55%!
Бясплатная дастаўка* па Польшчы на amazon.pl, а таксама па ўсёй Еўропе - па Германіі на amazon.de, па Вялікабрытаніі на amazon.co.uk, па Францыі, Італіі, Іспаніі, Швецыі, Галандыі, Бельгіі.
Бясплатная дастаўка ў Літву, Латвію, Эстонію, Грэцыю з amazon.de пры заказе ад 60 еўра, у Чэхію пры заказе ад 50 еўра.
Кошт дастаўкі з amazon.de у ЗША ад 17 еўра, у Канаду ад 20 еўра.
*з Amazon Prime
Час пустазелля - Ганна Янкута
Cena regularna:
Распродаж на amazon.pl - 24.90 PLN
Спроба асэнсаваць бясчассе, у якім аказаліся беларусы пасля 2020 года.
towar niedostępny
Вялікі распродаж на Амазон!
Польшча - amazon.pl - 24.90 PLN
А таксама Германія, Вялікабрытанія, Францыя, Італія, Іспанія, Швецыя, Галандыя, Бельгія
Гэтая кніга — спроба асэнсаваць бясчассе, у якім аказаліся беларусы пасля 2020 года. Яна складаецца з рэальных і выдуманых гісторый, выпадкова пачутых фраз на розных мовах, мімалётных уражанняў, захапленняў і ўспамінаў, таго, што можа напаўняць жыццё ў час дыктатуры ў Беларусі і вайны ва Украіне. Апавядальніца ўсюды шукае чалавечыя і нечалавечыя сляды, сюжэты, якія разгортваюцца проста на вачах, а таксама гісторыі, якія здарыліся даўно і ад якіх амаль нічога не засталося. Яна спрабуе ўхапіць дух бясчасся ў Варшаве і Мінску, Гародні і Кракаве, іншых гарадах і мястэчках. Кніга паказвае свет вачыма беларускі, якая апынулася ў вымушанай эміграцыі і спрабуе зразумець працэсы — відавочныя і ледзь улоўныя, — якія адбываюцца цяпер у свеце.
Ганна Янкута — беларуская пісьменніца, перакладчыца і літаратуразнаўца. Аўтарка паэтычнага праекта «Геалогія»/«Канстытуцыя» (2022), твораў для дзяцей (у тым ліку серыі пра ката Шпрота і аповесці «Марта і яе мара пра снег»), а таксама артыкулаў і эсэ. Перакладае з англійскай і польскай, пераклала на беларускую мову раманы Джэйн Остэн «Пыха і перадузятасць», Кадзуа Ісігура «Не адпускай мяне», Салі Руні «Нармальныя людзі» і інш. Сярод паэтычных перакладаў — вершы Баляслава Лесьмяна, Марыі Паўлікоўскай-Яснажэўскай, Эдгара По, Джона Кітса, Сары Тысдэйл і інш.
Nie ma jeszcze żadnych opinii, bądź pierwszy!