Przejdź do głównej treści
Otwórz wyszukiwarkę
Пошук
Zamknij wyszukiwarkę Выдаліць Пошук
Тавары ў кошыку: 0. Zobacz szczegóły
Twój koszyk jest pusty
Як іншыя выдавецтвы

Я танцую - Віка Біран

Ацэнкі

Аўтабіяграфічная кніга Вікі Біран пра жыццё пасля 2020-га.

Падрабязнае апісанне
17,45 zł
Базавая цана: 34,90 zł
-50%
Найніжэйшая цана ў апошнія 30 дзён: 34,90 zł
-50%
Акцыя дзейнічае да 29 listopada 2026
экз.
Тэрмін адпраўлення: 2 рабочыя дні

Апісанне

Гэты шчыры і дасціпны аўтабіяграфічны аповед мае магчымасць трапіць да беларускага чытача толькі цяпер. Аўтарка апісвае недзіцячыя турботы трыццацігадовых у аўтарытарнай краіне. Твор у першую чаргу — пра супрацьстаянне розным сістэмам: візавай, падатковай, памежнай, паліцэйскай, гвалту, традыцыяналісцкай і г. д. Прычым не ў падлеткава-панкавым сэнсе, але экзістэнцыйна. Гэта твор пра барацьбу за шчасце ў сучасных Беларусі і Германіі, і трошачкі — у Літве і Украіне.

«Я некалькі разоў разгортвала і закрывала «Я танцую», чытала акуратна, кавалачкамі. Часам плакала, часцей смяялася, але больш за ўсё было страху: колькі ж можна? Ну што яшчэ зваліцца на плечы Вікі, якая проста хоча жыць? Дзіўна глядзець на знаёмую гісторыю, якая здарылася з усімі намі, вачыма іншага чалавека. Гэтая кніга — гімн праву выбіраць уласнае жыццё, бо яно ў нас адно». (Вольга Гарбунова)

«Для мяне гэта моцная і шчырая кніга. Яна адкрыла мне маладых людзей, з якімі я не паспела пазнаёміцца на маршах. Тады яны расказвалі, як па начах клеілі ўлёткі, а днём будавалі барыкады са смеццевых бакаў, як спалі без матрацаў у турме на Акрэсціна і дыхалі хлёркай… Ніхто з нас уявіць сабе не мог, што забіваць іх зноў стане працай. Азірніся вакол — адбою няма ад тых, хто радасна робіць гэтую працу сёння. Адкуль яны? — пытаеш ты. Ты хочаш кахаць і танцаваць, а пад вокнамі — бронетэхніка». (Святлана Алексіевіч)

Выдавецтва не пазначана

Характарыстыкі

  • Вокладка мяккая з клапанамі
  • Фармат 120x180 mm
  • Колькасць старонак 218
  • Год выдання 2023

Адзнакі і водгукі

Колькасць адзнак: 0
Пастаўце адзнаку