Выдавецтвы
Каланісты - Максім Знак
Базавая цана:
towar niedostępny
“Каланісты” – працяг кнігі Максіма Знака “Зэкамерон” і новы збор кароткіх гісторый са свету зняволення. Калі дзеянне першай кнігі адбывалася пераважна ў СІЗА, героі “Каланістаў” трапляюць ужо ў прастору папраўчай калоніі – свет са сваімі законамі, рытуаламі, іерархіямі, абсурдам і асаблівай мовай.
Гэтыя фацэцыі – смешныя, горкія, часам амаль неймаверныя эпізоды турэмнага жыцця, у якіх існуюць побач жорсткасць і спагада, страх і гумар, прыніжэнне і чалавечая годнасць. Знак уважліва прыглядаецца да людзей па абодва бакі турэмнай сістэмы і паказвае яе не толькі як механізм пакарання, але і як асобны свет, дзе абсурд паступова робіцца нормай, а чалавек вучыцца жыць у ненармальных абставінах.
Эпіграф да кнігі ўзяты з “Таямнічага вострава” Жуля Верна: яе героі адмаўляюцца лічыць сябе пацярпелымі крушэнне і называюць сябе каланістамі. У папраўчай калоніі часцей можна назіраць апатыю і даўншыфтынг, але бываюць і выключэнні – чалавек спрабуе не проста выжыць на навязаным яму “востраве”, але і захаваць здольнасць думаць, смяяцца, заўважаць іншых і заставацца сабой. І таму кніга падказвае, як у самых змрочных месцах можна знайсці святло.
Nie ma jeszcze żadnych opinii, bądź pierwszy!