Выдавецтвы
Кровазварот - Юля Цімафеева
Базавая цана:
towar niedostępny
"...я хачу зразумець, што яднае маю Еўропу з той, у якой я жыву, яднае не толькі зараз, але і ў мінулым, калі мяне яшчэ не існавала, а ніткі майго роду ўжо завязваліся вузельчыкамі на яе мапе. Я іх расшукваю, каб аднавіць гісторыю сваёй сям’і, каб злучыць у адно палатно з аповедамі, мне вядомымі з дзяцінства, каб зрабіць уласнае жыццё ягонай часткай."
Юля Цімафеева — пісьменніца і перакладчыца. Аўтарка чатырох паэтычных зборнікаў на беларускай мове і дакументальнай кнігі «Мінскі дзённік», напісанай па-англійску і перакладзенай на шэсць моў. Яе вершы выходзілі асобнымі кнігамі ў ЗША, Германіі і Польшчы, з’яўляліся ў шматлікіх беларускіх і замежных часопісах ды анталогіях. У перакладзе Цімафеевай друкаваліся паэтычныя кнігі Уолта Уітмэна, Стывена Крэйна, Паўля Цэлана, Энхедуанны і іншых, дзіцячыя кнігі Маі Лундэ і Стыяна Холе.
З канца 2020 года аўтарка жыве ў эміграцыі ў Еўропе.
Nie ma jeszcze żadnych opinii, bądź pierwszy!