
Круглая Square - Вал Клемэнт - Толькі на Amazon
Cena regularna:
towar niedostępny
Таксама на Амазон: Польшча, Германія, Вялікабрытанія, Францыя, Італія, Іспанія, Швецыя, Галандыя, Бельгія
Вал Клемэнт нарадзіўся пад псэўданімам Васіль Еўдакімаў у 1957 годзе ў Менску ў сям’і выкладчыкаў ВНУ. Пасрэдна вучыўся ў школе, займаўся плаваньнем, а ў вольныя хвіліны пасьвіў аблокі.
Пасьля сканчэньня школы паступіў на юрыдычны факультэт БДУ, дзе вывучаў гісторыю КПСС, марксізм-ленінізм, калгаснае права ды іншыя карысныя навукі.
Атрымаўшы вышэйшую адукацыю, па разьмеркаваньні трапіў на працу ў органы пракуратуры гораду Менску. Праз пэўны час аўтар з палёгкаю разьвітаўся з пракуратурай, а пракуратура з палёгкаю разьвіталася з аўтарам.
Зь сьвету правапарушальнікаў і праваахоўнікаў Вал Клемэнт вярнуўся ў храм адукацыі і выхаваньня, паступіўшы ў асьпірантуру пры БДУ. Абараніў дысэртацыю на званьне кандыдата юрыдычных навук і ўладкаваўся выкладчыкам на родны юрфак. У 1990 годзе быў запрошаны на працу ў адну зь вядучых юрыдычных фірмаў Вялікай Брытаніі ды пераехаў у Англію, што дало яму магчымасьць набыць досьвед заходняй юрыдычнай практыкі, вывучыць беларускую мову і паглядзець іншы, незнаёмы сьвет. Гэты сьвет ён глядзіць і дагэтуль. Жыве ў Лёндане.
“Гэты раман — нязьменна дасьціпны, вельмі асацыятыўны, з элемэнтамі антыўтопіі, вясёлы і гаркаваты, саркастычны і часам цынічны, прасякнуты гумарам, іроніяй і, што самае галоўнае, самаіроніяй, якая ёсьць найлепшым сродкам самаабароны, — не дазволіць вам засумаваць. А як вядома, няхай жыве любы жанр, апрача сумнага!” Уладзімер Арлоў.
Szczegóły
Водгукі (0)
Нашы кнігі на Amazon
Бясплатная дастаўка (з Amazon Prime) па Польшчы на amazon.pl, а таксама па ўсёй Еўропе - па Германіі на amazon.de, па Вялікабрытаніі на amazon.co.uk, па Францыі, Італіі, Іспаніі, Швецыі, Галандыі, Бельгіі.
Бясплатная дастаўка ў Літву, Латвію, Эстонію, Грэцыю з amazon.de пры заказе ад 60 еўра, у Чэхію пры заказе ад 50 еўра. Кошт дастаўкі з amazon.de у ЗША ад 17 еўра, у Канаду ад 20 еўра.
Nie ma jeszcze żadnych opinii, bądź pierwszy!