Knihauka. Беларускія кнігі
Koszyk
Zamknij
Перайсці ў каталог ZAMAWIAM
suma: 0,00 zł
Ulubione produkty
Lista ulubionych jest pusta.

Wybierz coś dla siebie z naszej aktualnej oferty lub zaloguj się, aby przywrócić dodane produkty do listy z poprzedniej sesji.

Пошук
Каталог
Выдавецтвы

На "Старт" і ў "Тэмпе"! Ножны шпурляк на Аршаншчыне - Арцём Сізінцаў

Ocena:
0
Цана: 144,90 zł

Базавая цана:

144.90
Найніжэйшая цана ў апошнія 30 дзён:

Кніга распавядае пра гісторыю ножнага шпурляка (футбола) на Аршаншчыне, а таксама закранае агульную гісторыю футболу ў Беларусі і па-за яе межамі.

ilość egz.
Атрымаеш 4 пт [?]
Атрымаеш 4 пт [?]

towar niedostępny

Выдавецтва: Скарына
Код (ISBN): 9781915601551

У гэтай незвычайнай кнізе вас чакае аповед перадусім пра „Старт“ з Воршы і „Тэмп“ з Барані, якія доўга і пасьпяхова выступалі ў першынстве Беларусі ды іншых турнірах. Тут таксама багата зьвестак, статыстыкі і гісторыяў пра іншыя каманды, што баранілі на футбольных палёх гонар Аршаншчыны: „Лякаматыў“, „Станкабудаўнік“, „Дынама“, „Спартак“, „Лёнакамбінат“, „АвіяДар“, „Колас“ з Вусьця.

  • як разьвіваўся аршанскі ножны шпурляк ад самых першых спартовых таварыстваў да сёньня;
  • як аршанцы ледзь не перамаглі ў першым неафіцыйным першынстве Беларусі;
  • якая аршанская каманда была ўдзельніцай першага паядынку на новым стадыёне „Дынама“ ў Менску;
  • у якіх сэзонах за „Старт“ гуляў сваяк клясыка беларускай літаратуры Ўладзімера Караткевіча;
  • якую мужчынскую дружыну на Аршаншчыне ўзначальвала жанчына;
  • дзе зьявіўся першы ў Беларусі самаакупны клюб;
  • як трэнэры дамовіліся з арбітрам і запоўнілі пратакол сустрэчы, якой насамрэч не было;
  • цікавыя супадзеньні і рэкорды на гульнях аршанскіх шпурляроў;
  • рэдкія здымкі, шэраг якіх публікуецца ўпершыню;
  • слоўнічак самабытнай беларускай спартовай лексыкі.

Арцём Сізінцаў скончыў Інстытут журналістыкі БДУ ў Менску і магістратуру беларускай філялёгіі Варшаўскага ўнівэрсытэту. Працаваў у ґазэтах „Всё о футболе“, „Прессбол“, на радыё „Сталіца“ і ў шэрагу іншых выданьняў. Ён — шматгадовы спартовы блёгер і часта выступае спартовым экспэртам у СМІ.

Кнігу «„На „Старт“ і ў „Тэмпе““ ён пачаў пісаць з 2011 году: карпатліва зьбіраў зьвесткі з самых розных крыніцаў, працаваў у архівах, бібліятэках, размаўляў з колішнімі і цяперашнімі гульцамі, заўзятарамі, журналістамі, статыстыкамі.

Уладзімер Хільмановіч, журналіст, футбольны статыстык:
Кніга Арцёма Сізінцава, прысьвечаная гісторыі рэгіянальнага футболу, ня мае, відаць, аналягаў у айчынным кнігадруку. Прынамсі мне не даводзілася бачыць падобнага выданьня ў Беларусі і тым больш — на беларускай мове.

Вітаўт Руднік, журналіст і трэнэр:
Шмат цікавых гістарычных фактаў і знаходак, добрая мова, рупліва сабраная статыстыка, праца з многімі крыніцамі, усё напісана зь беларусацэнтрычнай пазыцыі. Думаю, гэта будзе адна з найлепшых працаў па гісторыі беларускага футболу.

Szczegóły Szczegóły

Вокладка цвёрдая
Фармат 140x205 mm
Колькасць старонак 460
Год выдання 2025
Szczegóły

Кошт дастаўкі Cena nie zawiera ewentualnych kosztów płatności

Краіна дастаўкі:

Водгукі (0)

0 / 5
  • Водгукі Masz ten produkt?

    Nie ma jeszcze żadnych opinii, bądź pierwszy!

    Pokaż więcej
    Szablon Shoper Modern 3.0™ od GrowCommerce
    Sklep jest w trybie podglądu
    Pokaż pełną wersję strony
    Sklep internetowy Shoper.pl