Przejdź do głównej treści
Otwórz wyszukiwarkę
Пошук
Zamknij wyszukiwarkę Выдаліць Пошук
Тавары ў кошыку: 0. Zobacz szczegóły
Twój koszyk jest pusty
Producent: Выдавецтва Янушкевіч (przejdź do produktów)

Пацеркі і кроплі - Надзея Ясмінска

Ацэнкі
Cena 29,90 zł

Апісанне

«Пацеркі і кроплі» — неверагодна цёплая, утульная гісторыя, вытканая з нітак успамінаў, роздумаў і пачуццяў пяцігадовага хлопчыка. Ён робіць адкрыцці, вядзе нататкi-ў-галаве, крыўдзіцца, хварэе, чакае лета, вучыцца чытаць, марыць, разважае пра жыццё і пра тое, што знаходзіцца па-за ім.

Гэтая кніга — для дапытлівых дзяцей. Яны пазнаюць у галоўным героi сябе цi сваіх сяброў. Тых, у каго ёсць ўлюбёны сон з пахам мятных ляндрынак, хто марыць вынайсці шампунь для думак і хто чуе ў вуркатанні ката гук марскіх хваляў.
Гэтая кніга — для ўдумлівых дарослых. Таму што ім час ад часу трэба пагружацца ў маленства — такое лёгкае і бесклапотнае, напоўненае дзіўнымі прыгодамі. І вучыцца тым самым лепей разумець сваіх дзяцей. Бо дарослыя могуць зусім забыцца пра тое, як яны некалі бачылі вясёлку ў бензінавай лужыне, як рабілі схованку пад ложкам і як чакалі вясну пасля доўгай зімы.

Мастачка: Стася Сакалоўская.

Характарыстыкі

  • Вокладка цвёрдая
  • Фармат 220x290 mm
  • Колькасць старонак 76
  • Год выдання 2019

Адзнакі і водгукі

Колькасць адзнак: 0
Пастаўце адзнаку