Przejdź do głównej treści
Otwórz wyszukiwarkę
Пошук
Zamknij wyszukiwarkę Выдаліць Пошук
Тавары ў кошыку: 0. Zobacz szczegóły
Twój koszyk jest pusty
Логвінаў

Пералёт-трава - Сяргей Сыс

Ацэнкі

“Пералёт-трава” – нясумная кніга беларускага выгнанца.

Падрабязнае апісанне
17,45 zł
Базавая цана: 34,90 zł
-50%
Найніжэйшая цана ў апошнія 30 дзён: 34,90 zł
-50%
Акцыя дзейнічае да 29 listopada 2026
экз.
Тэрмін адпраўлення: 2 рабочыя дні

Апісанне

“Пералёт-трава” – нясумная кніга беларускага выгнанца.

Галоўны герой аповесці пад аднайменнай назвай “Пералёт-трава” апісвае жыццё і свае ўласныя перажыванні ў вымушанай эміграцыі. Спачатку – уцёкі з Беларусі ў Расію, потым ва Украіну. Далей – пачатак расійскай агрэсіі і ўцёкі ў Польшу, Нямеччыну і Літву, не маючы пры гэтым аніякіх дакументаў. На ўсім шляху галоўнаму герою сустракаюцца людзі, які бяруць удзел у ягоным лёсе, дапамагаюць, і ўрэшце становяцца часткаю ягонага эмігранцкага жыцця. Галоўны герой смяецца, плача, псіхуе, кахае і марыць…

Аповесць “За частаколам” – своесаблівы дзённік звычайнага беларускага псіха, дзе распавядаецца пра псіхічныя станы эмігрантаў і ўцекачоў з Беларусі (псіхічныя разлады, бясконцае пачуццё віны, трывогі, панікі і дэпрэсіі). Цікава, як аўтар параўноўвае ўтрыманне ў беларускіх Навінках і ў Літве, распавядае пра псіхіятраў у іншых краінах. Куды аўтар хіліць? Хоча паказаць, як людзі вырашаюць гэтыя праблемы, што і хто ім дапамагае ў такой бядзе. Ну і вядома, пры гэтым спрабуе іранізіраваць сам з сябе.

У кнізе таксама змешчаныя апавяданні, напісаныя за апошнія гады – “Para Bellum” і “Згублены ключ”. На завяршэнне – цікавыя карацелькі-жыццёвінкі, некаторыя з іх друкаваліся ў перыёдыцы і сталі легендамі.

Характарыстыкі

  • Вокладка мяккая
  • Фармат 130x200 mm
  • Колькасць старонак 200
  • Год выдання 2025

Адзнакі і водгукі

Колькасць адзнак: 0
Пастаўце адзнаку