Выдавецтвы
Персеполіс - Маржан Сатрапі
Базавая цана:
Шчымлівыя і іранічныя мемуары ў коміксах пра дзяцінства і юнацтва аўтаркі ў Іране на фоне рэвалюцыі, вайны і барацьбы за ўласную свабоду.
towar niedostępny
Праект выдавецкай ініцыятывы "Пфляўмбаўм".
Жорсткая і поўная катаклізмаў гісторыя Ірана накладаецца на гісторыю сям’і Маржан Сатрапі, а найперш – на яе прыватную гісторыю сталення. Дзёрзкая, свабодалюбівая і адначасова разгубленая перад жыццём Маржан пераносіць шматлікія выпрабаванні, выбудоўвае свой свет і шукае ўласную ідэнтычнасць.
Шчырасць рэфлексіі, захапляльнасць аповеду і гумар, якім часта за глушаецца боль, зрабілі «Персеполіс» адным з самых папулярных твораў аўтаркі.
Таксама на Амазон: Польшча, Германія, Вялікабрытанія, Францыя, Італія, Іспанія, Швецыя, Галандыя, Бельгія
Oceń Персеполіс - Маржан Сатрапі i pomóż innym w wyborze.
Кніга цудоўная! Адзінае што, калі ласка, не выкарыстоўвайце больш нідзе гэты шрыфт. З маімі асаблівасцямі зроку ўсе "м" амаль што не адрозніваюцца ад "п". Даводзіцца спыняцца перыядычна, каб пераканацца ці там "дупкі" сапраўды былі, ці ўсё ж такі "думкі". ;)
Кранальная аўтабіяграфія. Цікавая гераіня (кніга самакрытычная, з гумарам), цікавая краіна (нашмат бліжэйшая культурна і ментальна, чым падавалася раней), чапляльныя гісторыі (жорскія праявы радыкалізма, але яны не ствараюць асноўны сюжэт). Усім раю.