Выдавецтвы
Самасейкі - Дамініка Словік (out)
Базавая цана:
44,90 zł
towar niedostępny
Самая выразная і кранальная кніга сучаснай польскай пісьменніцы Дамінікі Словік.
«Самасейкі» прыслухоўваюцца да настрою нашага часу і падкрэсліваюць абсурднасць навакольнай рэчаіснасці. У зборніку апавяданняў, які можна чытаць як складаную літаратурную казку, Словік старанна фіксуе шэпт прыроды, а таксама кліматычную катастрофу, якая адбываецца на нашых вачах.
У свеце герояў «Самасеек» кіруе ўяўленне, няма дакладных правіл, а мяжа паміж светам людзей і прыродай становіцца ўсё больш размытай. Гэта гісторыя пра нас — тут і цяпер, у будучыні. Аўтар неўзаметку выводзіць нас з зоны камфорту, супастаўляючы сваіх герояў з невядомым, непазнаным, неназваным.
Што гэта — літаратурны жарт ці прадчуванне сонцастаяння эпохі антрапацэна?
Пераклад Алены Пятровіч.
Мяккая вокладка.
Oceń Самасейкі - Дамініка Словік (out) i pomóż innym w wyborze.
Цудоўная! Перш за ўсё адзначу вокладку і фармат паперы — неверагодна прыемная на дотык:) Далей — сама кніга, якая складаецца з невялічкіх апавяданняў. Кожнае з іх мае свае агеньчыкі этапаў жыцця аўтаркі, якімі яна вырашыла падзяліцца з чытачамі. Шчыры ёй за гэта дзякуй, а таксама ўсім, хто зрабіў унёсак у выданне гэтай кнігі. P. S. Улюбёны аповед — «Страх Прасторы».