Выдавецтвы
Абуджэнне Беларусі - Павел Баркоўскі, Анджэй Гняздоўскі
Cena regularna:
Аўтары паказваюць адметнасць беларускага шляху да дэмакратыі
towar niedostępny
Аўтары паказваюць адметнасць польскага і беларускага шляху да дэмакратыі і, усведамляючы ўсе адрозненні, упісваюць Беларусь – „апошнюю дыктатуру Еўропы” – у „рэвалюцыйныя паслядоўнасці” ўсходняй часткі кантынента. Такім чынам, не існуе ніякай асаблівай беларускай спецыфікі, якая асуджала б гэтую краіну захоўваць статус перыферыі (nebenland) еўразійскай Расіі.
Кніга „Абуджэнне Беларусі. Штудыі з фенаменалогіі рэвалюцыі” мае выключную каштоўнасць. Гэта першая ў Польшчы аналітычная праца, прысвечаная беларускай рэвалюцыі 2020 года, якая рэалізаваная з філасофскай перспектывы. Пры гэтым філасофскі падыход не азначае „патанання” ў абстрактных паняццях, катэгорыях і схемах. Аўтары, свядома абраўшы фенаменалагічны метад, імкнуцца выявіць сацыяльна-палітычную сутнасць падзеі праз яе ўключэнне ў розныя кантэксты, асвятленне розных яе аспектаў, а таксама праз своеасаблівую рэгрэсіўную аналітыку – указанне на розныя элементы культурнага ландшафту. Гэтыя элементы, магчыма, не столькі прывялі да рэвалюцыі (бо элемент непрадказальнасці тут немагчыма абмінуць), колькі стварылі пэўныя першасныя сацыяльна-культурныя ўмовы яе магчымасці.
Кніга на польскай і беларускай мовах.
Nie ma jeszcze żadnych opinii, bądź pierwszy!