Жанчына на нулявым пункце - Наваль Саадаві (e-book)
Wystaw opinię o produkcie
Сюжэт твора заснаваны на аповедах зняволенай, з якой аўтар сустракаецца ў турме як псіхіятр
ISBN: 9786098350081
Апісанне
Сюжэт твора заснаваны на аповедах зняволенай, з якой Наваль Саадаві як псіхіятр сустракалася ў турме Аль-Канатыр. Жанчына, асуджаная на пакаранне смерцю за забойства, пагадзілася распавесці гісторыю свайго жыцця. Кніга ўяўляе сабой падрабязную споведзь Фірдоўс, якая паўстала адзіна магчымым для сябе спосабам супраць жорсткага патрыярхальнага грамадства. Прыхаваны і непрыхаваны гвалт, абыякавасць і абясцэньванне шчырых пачуццяў з боку мужчын, зняверанасць і расчараванне ўрэшце зрабілі з дзяўчынкі, дзяўчыны, жанчыны — забойцу. Яна чакае ўласнай смерці як канчатковага вызвалення ад беспрасветнай несправядлівасці свету і таму не будзе прасіць літасці за свой бунт.
Характарыстыкі
- Вокладка лічбавая
- Колькасць старонак 126
- Год выдання 2024
Адзнакі і водгукі
Jeśli dodałeś/-aś recenzję, a nie pojawiłą się na liście, być może oczekuje na moderację.