Knihauka. Беларускія кнігі
Koszyk
Zamknij
Перайсці ў каталог ZAMAWIAM
suma: 0,00 zł
Ulubione produkty
Lista ulubionych jest pusta.

Wybierz coś dla siebie z naszej aktualnej oferty lub zaloguj się, aby przywrócić dodane produkty do listy z poprzedniej sesji.

Пошук
Каталог
Выдавецтвы
  • New

Экзыстэнцыялізм - гэта гуманізм - Жан-Поль Сартр

Ocena:
0
Цана: 29,90 zł

Базавая цана:

29.90
Найніжэйшая цана ў апошнія 30 дзён:
ilość egz.
Атрымаеце 0 пкт [?]
Атрымаеце 0 пкт [?]

towar niedostępny

Выдавецтва: Скарына
Код (ISBN): 9781915601858

Жан-Поль Сартр (1905–1980) — францускі філёзаф-экзыстэнцыяліст, пісьменьнік, драматург, крытык. Адзін з самых вядомых і ўплывовых мысьляроў XX стагодзьдзя. Тэарэтык атэісцкага экзыстэнцыялізму. Галоўныя экзыстэнцыялісцкія тэзы Ж.-П. Сартр выклаў у філязофскіх эсэ L’Être et le Néant („Быцьцё і нішто“, 1943) і L’existentialisme est un humanisme („Экзыстэнцыялізм – гэта гуманізм“, 1946). Слыннае эсэ “Экзыстэнцыялізм — гэта гуманізм” выходзіць па-беларуску ўпершыню.

„Экзыстэнцыялізм — гэта не такі атэізм, які вычэрпваецца доказамі таго, што бога няма. Хутчэй, ён абвяшчае наступнае: нават калі б бог існаваў, гэта нічога б не зьмяніла. Такая нашая думка. Ня тое, каб мы верылі, што бог існуе, проста мы мяркуем, што праблема палягае не ў ягоным існаваньні. Чалавек мусіць знайсьці сябе і пераканацца, што нішто, нават важкі доказ таго, што бог існуе, не выратуе яго ад самога сябе.“

„Што ж азначае тэза „існаваньне папярэднічае сутнасьці“? Гэта азначае, што чалавек спачатку існуе, надараецца, паўстае ў сьвеце, а вызначаецца ён ужо потым. Паводле экзыстэнцыяліста, калі чалавек не паддаецца вызначэньню, то гэта таму, што першапачаткова ён — нішто. Ён становіцца чымсьці толькі потым, і ён становіцца тым, чым ён сябе зробіць. Такім парадкам, няма чалавечай прыроды, бо няма бога, каб яе задумаць. Чалавек ня толькі той, кім ён сябе задумаў, але той, кім ён хоча быць.“

„Мы беспаваротна адзінотныя. Гэта тое, што я выказаў бы так: чалавек вырачаны на свабоду. Вырачаны, бо ён ня сам стварыў сябе, але прыгэтым ён свабодны, бо, аднойчы кінуты ў сьвет, ён адказны за ўсё, што робіць.“

„Экзыстэнцыялізм Сартра пасьля вайны быў ува ўсіх на языку і часта станавіўся шокам. Абсалютная свабода асобы ў канкрэтнай сытуацыі, атэізм, поўная адказнасьць у дзеяньні, пакутлівае ўсьведамленьне свабоды, адзіноты і адсутнасьці апраўданьняў, уяўленьне пра чалавецтва як адзінага стваральніка і адказнага за сваю будучыню — вось што зрабіла гэтую філязофію адначасова жорсткай, драматычнай і актуальнай дагэтуль.“ (У. Гарбацкі)

ЗЬМЕСТ
Пра аўтара
Значэньне выступу — Арлет Элькаім-Сартр
Экзыстэнцыялізм — гэта гуманізм — Жан-Поль Сартр
Дыскусія

Szczegóły Szczegóły

Вокладка мяккая з клапанамі
Фармат 130x200 mm
Колькасць старонак 100
Год выдання 2026
Szczegóły

Кошт дастаўкі Cena nie zawiera ewentualnych kosztów płatności

Краіна дастаўкі:

Водгукі (0)

0 / 5
  • Водгукі Masz ten produkt?

    Nie ma jeszcze żadnych opinii, bądź pierwszy!

    Pokaż więcej
    Szablon Shoper Modern 3.0™ od GrowCommerce
    Sklep jest w trybie podglądu
    Pokaż pełną wersję strony
    Sklep internetowy Shoper.pl