Przejdź do głównej treści
Otwórz wyszukiwarkę
Пошук
Zamknij wyszukiwarkę Выдаліць Пошук
Тавары ў кошыку: 0. Zobacz szczegóły
Twój koszyk jest pusty
Producent: Выдавецтва Янушкевіч (przejdź do produktów)
Produkt cyfrowy

Свінні - Аляксандр Чарнуха (e-book)

Ацэнкі

Гэта сатырычная гісторыя аднаго выдуманага райцэнтра ў неіснуючай дзяржаве.

Падрабязнае апісанне
Cena 29,90 zł
экз.
Тэрмін адпраўлення: 2 рабочыя дні

Апісанне

Гэта сатырычная гісторыя аднаго выдуманага райцэнтра ў неіснуючай дзяржаве. Вядома, чытач хутка разбярэцца ў сістэме каардынат і прыдумае прыдатную назву для гэтай краіны. Чыноўнікі, якія страцілі сувязь з рэальнасцю і якія пасылаюць адзін аднаму важныя, але ад гэтага яшчэ больш смешныя факсы; сілавікі ў балаклавах, якія добра выконваюць толькі адну задачу — ахоўваюць помнік Леніну; спіты рэдактар раённай газеты, што строчыць атрутныя пасквілі пра нябачнага ворага; грозная дырэктарка дома культуры, якая ўмее толькі выпальваць цэнзурай любую песню. У рамане "Свінні" фікшн і нон-фікшн цесна пераплеценыя ў адну стужку, і часам заўважыць, дзе скончыліся фантазіі і пачалася суворая праўда жыцця, немагчыма.

Пераклад з рускай мовы Алеся Плоткі

«"Дажыначны постапакаліпсіс", "Оруэл з-пад Шчучыншчыны", "Дэманічная батлейка" — стылістычна гэта нейкая сумесь сюррэальных фельетонаў Мастаўшчыкова і хтоні ранняга Елізарава плюс Сарокінскі, вядома ж, фінал. Калі б гэты тэкст выйшаў у 2005, ён быў бы роўна такім жа надзённым і актуальным: ён вельмі моцна вяртае ў пекла правінцыйных нулявых. Усё гэта жахліва смешна і нават стамляешся смяяцца, але гэта менавіта батлейка і вар’яцтва». (Таццяна Заміроўская)

«У часы чалавечых трагедый слёзы не ратуюць. Таму Аляксандр Чарнуха паспрабаваў засмяяцца. З’едлівай, саркастычнай усмешкай, але ўсміхнуўся. І аказалася, што на час, у якім выпала нам шчасце жыць, скрозь смех глядзець страшней, чым скрозь слёзы». (Уладзімір Някляеў)

Характарыстыкі

  • Вокладка лічбавая
  • Фармат 140x205 mm
  • Колькасць старонак 248
  • Год выдання 2023

Адзнакі і водгукі

Колькасць адзнак: 0
Пастаўце адзнаку