Выдавецтвы
Творы - Палута Бадунова
Базавая цана:
towar niedostępny
Палута Бадунова (1885–1938) — настаўніца, палітыца і літаратарка. Першая жанчына-міністарка ў гісторыі Беларусі, адзіная жанчына на міністэрскай пасадзе БНР, лідарка альтэрнатыўнай лявіцы. Стаяла ля вытокаў беларускага фэмінізму.
„Аўтарытэт Бадуновай у беларускім руху быў прызнаным у лягерах як паплечнікаў, так і праціўнікаў, усьведамляўся прарокамі беларушчыны. Язэп Драздовіч намаляваў ейны партрэт. Янка Купала ў сваіх знакамітых „Тутэйшых“ зьліў асабісты лёс менавіта Палуты зь лёсам беларускай дэмакратычнай дзяржаўнасьці“. (Валянціна Лебедзева)
„Вычыны Палуты Бадуновай, расстралянай у Менску ў злашчасным 1938 годзе, нібыта былі забытыя назаўжды, а ейная змаргіналізаваная і абсьмяяная постаць зьнікла ў небыцьці… забывалася ейнае геройства, высьмейваліся ейны ўзрост, няшчаснае каханьне, ня вельмі ўдалая беларуская мова, лявацтва і пад. Лёс першых часьцяком складаны і цярністы, тым больш калі першай зьяўляецца жанчына. У публіцыстыцы Бадуновай выдатна прасочваецца дваістасьць беларускай душы: паміж Захадам і Ўсходам, паміж рэлігіяй і сьвецкасьцю… Аўтарка спрабуе такім чынам кансалідаваць беларусаў, знайсьці кампраміс, прычым не радыкальным чынам, а мэрам кліча іх за стол перамоваў“. (Уладзіслаў Гарбацкі)
Nie ma jeszcze żadnych opinii, bądź pierwszy!