Knihauka. Беларускія кнігі
Koszyk
Zamknij
Перайсці ў каталог ZAMAWIAM
suma: 0,00 zł
Ulubione produkty
Lista ulubionych jest pusta.

Wybierz coś dla siebie z naszej aktualnej oferty lub zaloguj się, aby przywrócić dodane produkty do listy z poprzedniej sesji.

Пошук
Каталог
Выдавецтвы

І ўзыходзіць сонца - Эрнэст Хемінгуэй (e-book)

Ocena:
5 5
Cena: 14,90 zł

Cena regularna:

14.90
Najniższa cena z 30 dni przed obniżką:

Знакаміты раман Эрнэста Хемінгуэя "І ўзыходзіць сонца (Фіеста)" шмат хто лічыць найлепшым творам амерыканскага пісьменніка.

ilość egz.
Zyskujesz 0 pkt [?]

towar niedostępny

Producent: Кнігаўка
Kod produktu: 9788396719003E

Знакаміты раман Эрнэста Хемінгуэя "І ўзыходзіць сонца (Фіеста)" шмат хто лічыць найлепшым творам амерыканскага пісьменніка. Кніга выходзіць у перакладзе Юркі Гаўрука, які ўпершыню з'явіўся на свет па-беларуску ў далёкім 1976 годзе.

Сёння, пасля нападу Расіі на Украіну, чытанне Хемінгуэя зноў становіцца актуальным. Яго жорсткая, мужчынская проза з пацыфісцкім запалам распавядае пра пасляваеннае "загубленае пакаленне", пошукі маладых людзей сябе ў новай рэчаіснасці, дзе былі знішчаны ўсе іх ранейшыя ідэалы і мары.

Раман «І ўзыходзіць сонца» (вядомы таксама пад назвай «Фіеста»), упершыню апублікаваны ў 1926 годзе, быў напісаны Хемінгуэем за некалькі месяцаў і зрабіў яго ў адначассе знакамітым. Твор заснаваны на рэальных падзеях з жыцця аўтара — яго наведванні карыды ў Памплоне ў 1925 годзе.

Галоўныя героі рамана — маладыя людзі, якія ўдзельнічалі ў крывавых баях Першай сусветнай вайны, перанеслі цяжкія траўмы і страцілі ранейшыя жыццёвыя каштоўнасці і арыенціры. Яны ўвайшлі ў гісторыю як цынічнае і расчараванае «загубленае пакаленне».

Хемінгуэй паказвае дэзарыентацыю гэтага пакалення ў скупой прозе, пазбаўленай сентыментальнасці і квяцістых выразаў. Тут выразна праяўляецца знакаміты «тэлеграфны» стыль аўтара. Пісьменнік амаль не распрацоўвае ўнутранае жыццё галоўных герояў рамана. Утойваючы ключавыя дэталі іх псіхічнага і эмацыянальнага стану, Хемінгуэй перадае фундаментальную пустэчу жыцця эмігрантаў.

Szczegóły Szczegóły

Вокладка лічбавая
Колькасць старонак 304
Год выдання 2023
Szczegóły

Кошт дастаўкі Cena nie zawiera ewentualnych kosztów płatności

Краіна дастаўкі:

Водгукі (0)

5 / 5
  • na podstawie 1 opinii
    Водгукі Masz ten produkt?

    Nie ma jeszcze żadnych opinii, bądź pierwszy!

    Pokaż więcej

    Нашы кнігі на Amazon

    Бясплатная дастаўка (з Amazon Prime) па Польшчы на amazon.pl, а таксама па ўсёй Еўропе - па Германіі на amazon.de, па Вялікабрытаніі на amazon.co.uk, па Францыі, Італіі, Іспаніі, Швецыі, Галандыі, Бельгіі.

    Бясплатная дастаўка ў Літву, Латвію, Эстонію, Грэцыю з amazon.de пры заказе ад 60 еўра, у Чэхію пры заказе ад 50 еўра. Кошт дастаўкі з amazon.de у ЗША ад 17 еўра, у Канаду ад 20 еўра. 


    Szablon Shoper Modern 3.0™ od GrowCommerce
    Sklep jest w trybie podglądu
    Pokaż pełną wersję strony
    Sklep internetowy Shoper.pl