Вялікі Гэтсбі - Фрэнсіс С. Фіцджэралд (e-book)
Wystaw opinię o produkcie
Класіка амерыканскай літаратуры першай паловы XX стагодддзя.
ISBN: 9788396719027
Апісанне
У сваім знакамітым рамане «Вялікі Гэтсбі» Фрэнсіс Скот Фіцджэралд па-майстэрску пераносіць нас на Лонг-Айленд залатых дваццатых гадоў мінулага стагоддзя: у часы небывалага эканамічнага росту, першых хмарачосаў і джазу, сухога закона і бясчынстваў, залітага бліскучымі агнямі Брадвея і моднікаў, якія кідалі выклік закаранелым умоўнасцям, у часы вялікіх надзей і яскравых падзенняў.
Пранізліва і з далікатнай вытанчанасцю Фіцджэралд распавядае гісторыю маладога мільянера Джэя Гэтсбі, які ладзіць у сваім асабняку пышныя легендарныя вечарыны і збірае вакол сябе нью-ёркскі высокі свет. Але сам таямнічы гаспадар ні на каліўца не зацікаўлены ў тых вечарынах. За сляпучым фасадам хаваецца горкая туга па недасяжным, даўно страчаным каханні. Туга, якая перарастае ў апантанасць.
«Вялікі Гэтсбі» — гэта гісторыя пра сілу вялікіх пачуццяў і балючае крушэнне рамантычнае мары.
Характарыстыкі
- Вокладка лічбавая
- Колькасць старонак 248
- Год выдання 2023
Адзнакі і водгукі
Jeśli dodałeś/-aś recenzję, a nie pojawiłą się na liście, być może oczekuje na moderację.